Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Я худзею»

Кінакамедыя, 6 жніўня

Аня аднолькава моцна любіць смачную ежу і каханага хлопца Жэню. Але таму катэгарычна не падабаецца, як стала выглядаць дзяўчына, і ён абвяшчае, што трэба расстацца. Тады дзяўчына пры падтрымцы найлепшай сяброўкі і аматара здаровага ладу жыцця Мікалая пачынае барацьбу з лішнімі кілаграмамі і сантыметрамі. Беларуская актрыса Аляксандра Борціч спецыяльна для фільма паправілася ажно на 20 кіло! А яшчэ выканала шэраг экстрэмальных трукаў: перабіралася з балкона на балкон на 8-м паверсе, скакала ў халодную ваду і выбягала з палаючай лазні.


«Аўташкола»

«Беларусь 2», з 6 жніўня

Ці ўяўляеце вы аўташколу вачыма інструктараў, якія штосезон рыхтуюць самую розную публіку да здачы экзаменаў у ДАІ? Рэжысёр Сяргей Гіргель уявіў — і зняў на «Беларусьфільме» 8-серыйны камедыйны серыял пра школу «Круты віраж», яе супрацоўнікаў і вучняў. Пільныя гледачы заўважаць тут не толькі беларускіх і расійскіх акцёраў, але і актрысу і спявачку Ганну Семяновіч, спявачку Лесю Кодуш, шоўмена Яўгена Булку ды іншых. А ў некаторых героях і абставінах былыя курсанты пазнаюць сябе і цяпер ужо з усмешкай успомняць уласныя неспадзяванкі...


«Старыя клячы»

АНТ, 10 жніўня

Чатыры старыя добрыя сяброўкі ў ліхія 90-я перажываюць чорную паласу. Кандыдат навук вымушана мыць аўто, прафсаюзная актывістка — гандляваць на кірмашы, чыгуначніца прадае піражкі, а настаўніца трапляе на вуду махляроў і атрымлівае замест кватэры ў цэнтры Масквы... месца на могілках. Верныя паплечніцы вырашаюць адпомсціць і вярнуць кватэру. Але што могуць зрабіць чатыры жанчыны супраць адладжанай злачыннай схемы? Аказваецца, многае, — асабліва калі на дапамогу прыйдуць генерал, асенізатар, тэатральны адміністратар і браніраваны аўтамабіль...


«Той самы Мюнхгаўзен»

МІР, 10 і 12 жніўня

Як мог бы жыць, трапляць у прыгоды, кахаць і памерці, а потым вярнуцца знакаміты нямецкі барон фон Мюнхгаўзен? У рэжысёра Марка Захарава атрымалася ўласная гісторыя, толькі часткова заснаваная на літаратурным сюжэце. Ягоны Мюнхгаўзен хоча ажаніцца з каханай Мартай, але нават дзеля асабістага шчасця не можа перастаць быць сабой, схлусіць і стаць шэрым «звычайным» чалавекам... Так, гэта трагедыя. І прытча. І камедыя. «Я зразумеў, у чым ваша бяда: вы занадта сур'ёзныя. Усміхайцеся, спадары, усміхайцеся!»


«Рэстаран пана Сэпціма»

«Беларусь 3», 11 жніўня

Прыдзірлівы ўладальнік рэстарана Сэпцім зрабіў усё, каб яго ўстанова стала самай рэспектабельнай у Парыжы. Але аднойчы якраз падчас вячэры ў рэстаране знікае прэзідэнт адной з паўднёвых краін, і, каб выявіць яго выкрадальнікаў, Сэпцім вымушаны супрацоўнічаць з паліцыяй і з чамаданам грошай у руках сыграць ролю прыманкі. Словам, Луі дэ Фюнес уключаецца ў шпіёнскія гульні і — выйграе!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.