Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Сімвал з крыламі

Вясковая ластаўка стала сімвалам Рэчыцкага раёна. Такое рашэнне зацвердзілі на сесіі раённага Савета дэпутатаў, піша газета «Дняпровец».

Выбары праходзілі ў некалькі этапаў. Па выніках першага было прапанавана 14 птушак. У лідары выбіліся вясковая ластаўка, жаваранак палявы і вялікая сініца. Фінал галасавання праводзілі праз інтэрнэт на сайце газеты і ў суполцы «УКантакце». За птушыны сімвал прагаласавала больш за тры тысячы чалавек. Пераможца — вясковая ластаўка — мае амаль чорны верх цела з гранатавым бляскам, ніз белаваты. Характэрная пляма ржавага колеру нa горле і меншая на лбе. У дарослых вельмі доўгі і з вялікай развілкай хвост, у маладых крайнія рулявыя не такія доўгія, а горла светла-карычневае.


З-за жорсткага абыходжання

У Лагойскім раёне ў адносінах да жыхара вёскі Міхалова, які забіў сабаку, заведзена крымінальная справа. Піша карэспандэнт газеты «Родны край».

Мужчына ўдарыў сабаку не менш за адзін раз палкай і яшчэ не менш за два разы сякерай. У выніку жывёла загінула. Злачынства кваліфікуецца як жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое выклікала яе гібель ці калецтва, здзейсненае з хуліганскіх, карысных ці іншых нізкіх намераў ці ў прысутнасці заведама малалетняга. Падсуднаму свецяць грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, або арышт.


Вёска з 200-гадовай гісторыяй

Упершыню Луты сталі вядомы ў 1780 годзе. Тады ў вёсцы налічвалася 8 двароў і 78 жыхароў. На гэтым тыдні там прайшло свята, дзе пабываў і карэспандэнт «Кричевской жизни».

Са святам вяскоўцаў павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пруднікава. Яна адзначыла, што ў раёне стала добрай традыцыяй праводзіць такія святы. Летась яны прайшлі ў кожным сельскім савеце. Сёлета такая акцыя стартуе з вёскі Луты. Свята было арганізавана па ініцыятыве старшыні Маляціцкага сельсавета пры актыўным удзеле Лутаўскай бібліятэкі-клуба і Маляціцкага сельскага клуба.

Старшыня Маляціцкага сельскага Савета дэпутатаў Алена Іванова ўручыла падзякі самаму маладому і самаму старому жыхарам вёскі. Таксама былі названы грамадзяне, чые двары ўпрыгожваюць вуліцу. Падзякі атрымалі жыхары і за іншыя заслугі. Акрамя таго, тым, хто мае патрэбу, было дастаўлена 130 адзінак адзення і абутку.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».