Вы тут

На самавольнай сцежцы ліхтары не прадугледжаны


«Я — дачніца з немалым стажам. Дача — у вёсцы Падыгрушша Смалявіцкага раёна. Месца прыгожае, утульнае, добрае транспартнае забеспячэнне: электрычкі, маршруткі. Але ёсць праблемы для жыхароў», — напісала ў «Мясцовае самакіраванне» жыхарка Мінска Ніна Горгуль.


Па словах нашай чытачкі, ад чыгуначнага прыпынку да сваіх участкаў даводзіцца ісці цераз поле, праз якое вядзе дарога. Вясной і летам, да сярэдзіны жніўня, можна дабрацца да вёскі без праблем — на вуліцы светла. А вось восенню і зімой узнікаюць складанасці, паколькі рана змяркаецца. «Але на ўсім участку пешаходнай сцежкі няма ніводнага ліхтара, — наракае жанчына. — А пры гэтым яшчэ трэба ўмудрыцца ў цемені перайсці кладку цераз канаву. А ідуць сюдой дахаты не толькі жыхары Падыгрушша, але і наступнай вёскі Скураты, дачнікі. Няўжо не знойдуцца сродкі ў адпаведных структурах, каб уладкаваць на гэтай дарозе хоць бы тры электрычныя слупы?»

Як растлумачыла старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Марына Клюева, да вёскі Падыгрушша вядзе ўладкаваная дарога. Але дачнікі, жыхары населеных пунктаў пратапталі самавольна сцежку. Яе тут наогул не павінна быць, паколькі гэта землі сельскагаспадарчага прызначэння, якія належаць адкрытаму акцыянернаму таварыству «Смалявічы-Бройлер». Натуральна, тут не прадугледжана і асвятленне.

— Я, канешне, па-чалавечы магу зразумець людзей, якія імкнуцца скараціць шлях, каб хутчэй дабрацца дамоў. Гэта нармальнае жаданне. Але не заўсёды так бывае, як нам хочацца. Ёсць агульнапрынятыя правілы і законы, якія нельга парушаць, — адзначыла суразмоўніца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».