Вы тут

У Шэметава — да Шастаковічаў


Трэці Міжнародны фестываль «У Шэметава ў Шастаковічаў» адбудзецца з 3 па 9 жніўня ў Мядзельскім раёне. Вядома, што па бацькоўскай лініі Дзмітрый Шастаковіч мае беларускія карані. Яго прадзед Пётр Міхайлавіч (1808—1871) нарадзіўся ў беларускім мястэчку Шэметава Завілейскага павета Віленскай губерні.


У фестывалі прымуць удзел музыканты з Беларусі, Францыі, Сербіі, Балгарыі.

Мэта фестывалю — захаванне памяці аб вядомым ва ўсім свеце кампазітары і папулярызацыя яго творчай спадчыны. У межах мерапрыемства пройдуць канцэртныя праграмы «Шастаковіч і італьянская музыка XVІІІ стагоддзя» ў касцёлах Святога Андрэя Апостала, Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў маёнтку Шэметава, курортным пасёлку Нарач, санаторыі «Спадарожнік». Тут прагучаць творы Дзмітрыя Шастаковіча, а таксама італьянскіх кампазітараў Антоніа Вівальдзі, Джавані Батыста Пергалезі.

Фестываль праводзіцца з 2016 года па ініцыятыве прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі, старшыні асацыяцыі «Францыя—Беларусь. Сяброўства» Аркадзя Валадося пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінаблвыканкама і Мядзельскага райвыканкама.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».