Вы тут

У падрыхтоўцы да Форуму рэгіёнаў, які пройдзе ў Магілёве, задзейнічаны ўсе


Знакавае мерапрыемства пройдзе 11—12 кастрычніка. Чакаецца, што яго непасрэдных удзельнікаў будзе каля 500, а ўсяго на форум прыедзе каля трох тысяч чалавек з розных абласцей Беларусі і Расіі. У Магілёве збяруцца самыя ініцыятыўныя і прагрэсіўныя прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі, тыя, хто на сённяшні дзень з'яўляюцца рухавіком эканомікі братэрскіх краін і могуць паўплываць на будучыню Саюзнай дзяржавы. Нават падрыхтоўка да мерапрыемства вядзецца вельмі адказна і дасканала. «МС» асвятляе гэты працэс з пачатку года. Мы працягваем знаёміць нашых чытачоў з ходам падрыхтоўкі да важнай падзеі ў беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Непасрэдна перад самім форумам вернемся да тэмы, каб падрабязна расказаць аб праблематыцы, якую абмяркуюць падчас работы секцый.


Палац будзе не пазнаць

— Існуе некалькі рабочых груп, якія рыхтуюць глебу да гэтага прадстаўнічага мерапрыемства. І ход гэтай падрыхтоўкі кантралюе непасрэдна кіраўнік вобласці Уладзімір Даманеўскі. Штаб засядае па некалькі разоў на тыдзень,— удакладняе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскай вобласці Павел Марыненка. — Пытанняў шмат, у тым ліку арганізацыйных. Напрыклад, трэба камфортна размясціць у мясцовых гасцініцах вялікую колькасць людзей, якая прыбудзе ў Магілёў. Шмат увагі ўдзяляецца добраўпарадкаванню горада, падрыхтоўцы месцаў правядзення секцый. Завяршаецца рамонт Палаца культуры вобласці, дзе адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам спікераў парламентаў Беларусі і Расіі Міхаіла Мясніковіча і Валянціны Мацвіенка. Ад старога будынка застануцца толькі сцены. Ідзе комплексная мадэрнізацыя памяшканняў, капітальны рамонт усяго, што ёсць унутры і звонку. Выкарыстоўваецца сучасны матэрыял для аздаблення ўнутраных памяшканняў, удасканальваецца акустычная сістэма.

На пасяджэннях штаба ідзе размова і пра рамонт гарадскіх дарог, фасадаў будынкаў. У аблвыканкаме кажуць, што гэтыя работы ў асноўным планавыя, але форум прымушае працаваць больш старанна і адказна. Удзел у добраўпарадкаванні прымаюць усе арганізацыі і прадпрыемства горада. Насельніцтва таксама не застаецца ўбаку. Наводзіць марафет на сваіх прыдамавых тэрыторыях.

Белы, чырвоны, зялёны, сіні

Менавіта такія колеры будуць дамінаваць у Магілёве падчас правядзення форуму. Галоўны архітэктар Магілёва Уладзімір Скачак паведаміў, што вулічны дызайн будзе абыгрываць сімволіку сцягаў дзвюх краін, а таксама матывы дзяржаўнасці і гістарычнасці. Да мерапрыемства падрыхтуюць білборды з сюжэтамі, прысвечанымі падзеі. Магілёў таксама ўпрыгожаць новымі кветкавымі кампазіцыямі, святочнай падсветкай, адмысловымі расцяжкамі, дэкаратыўнымі канструкцыямі. Асабліва прыбраныя будуць цэнтральныя вуліцы горада, у тым ліку вуліца Першамайская і праспект Міру.

Дні супрацоўніцтва для раёнаў

У Магілёўскім аблвыканкаме таксама аналізуецца работа па супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі.

— За некалькі тыдняў да пачатку форуму пройдуць дні інтэграцыі. Усе раёны, гарады, абласны цэнтр запросяць да сябе ў госці сваіх пабрацімаў з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, — расказвае Павел Марыненка. — Гэта робіцца для таго, каб максімальна задзейнічаць увесь патэнцыял, бо на форуме для гэтага не будзе часу.

У пачатку жніўня вызначымся з праграмай гэтых наведванняў, каб яны былі па максімуме карысныя. Трэба нашым суседзям паказаць прадпрыемствы, турыстычныя аб'екты, правесці з удзелам прадстаўнікоў малога бізнесу кантактна-кааперацыйныя біржы. Інфармацыя будзе абагульняцца, каб мы дакладна ведалі, што рэальна зроблена на сённяшні дзень.

Моладзь рулюе

Шмат мерапрыемстваў з удзелам моладзі абедзвюх краін запланавана напярэдадні форуму. Сімвалічна, што Магілёў сёлета з'яўляецца маладзёжнай сталіцай і сумесныя сустрэчы з расійскімі равеснікамі адбываюцца рэгулярна на працягу года. Наперадзе VІ Маладзёжны форум Беларусі і Расіі «Моладзь за Саюзную дзяржаву» і злёт студэнцкіх атрадаў. Пад эгідай БРСМ будзе арганізаваны тэлемост «Адкрыты дыялог». Падчас форуму рэгіёнаў будуць задзейнічаны два магілёўскія ўніверсітэты — харчавання і МДУ імя А. Куляшова. Адна з секцый пройдзе пад знакам супрацоўніцтва моладзі. У МДУ, напрыклад, паразважаюць аб сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасці моладзі Беларусі і Расіі: «Традыцыі і навацыі».

Курс на лічбавую эканоміку

Без прагрэсіўных тэхналогій і навуковага падыходу сёння не абысціся. На пляцоўцы магілёўскага прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» пройдзе работа секцыі «Лічбавая эканоміка: супрацоўніцтва рэгіёнаў, стан і перспектыва». Плануецца, што ў рабоце секцыі прыме ўдзел каля 60 чалавек.

Намеснік генеральнага дырэктара «Магілёўліфтмаша» Мікалай Міхаленя ўдакладняе, што да прыёму гасцей амаль усё гатова. Зроблена рэканструкцыя залы пасяджэнняў, устаноўлена новае абсталяванне.

Суразмоўнік звяртае ўвагу на агароджаную пляцоўку за акном, дзе будзе зманціравана шмат'ярусная аўтапаркоўка. Плануецца прадэманстраваць яе магчымасці ўдзельнікам форуму. Такія прыстасаванні асабліва будуць дарэчы там, дзе не хапае звычайных парковак для машын. Кліенту выдаецца чып, ён заганяе транспарт унутр, вароты зачыняюцца, і машына падымаецца на любы паверх. Распрацоўка ўнікальная, такога ў краіне яшчэ няма.

— У нас ёсць яшчэ шмат чаго новага і прагрэсіўнага, напрыклад ліфты без машыннага аддзялення, травалатары, так званыя пасажырскія канвееры, — кажа Мікалай Міхаленя. — Падчас работы секцыі плануецца падпісанне асобных кантрактаў як паміж краінамі, так і, магчыма, паміж намі і расійскімі прадстаўнікамі.

— Наша прадукцыя карыстаецца попытам, ёсць магчымасць укладаць грошы ў развіццё вытворчасці, кожны год мы асвойваем новыя перадавыя тэхналогіі, — начальнік аддзела механізацыі і аўтаматызацыі Юрый Чарнагрэбель таксама спадзяецца на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Дарэчы, у чэрвені на пляцоўцы «Магілёўліфтмаша» адбыўся круглы стол па тэме «Пераход да лічбавай эканомікі як умова канкурэнтаздольнасці Беларусі і Расіі» з удзелам прадстаўнікоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — віцэ-спікера Марыяны Шчоткінай і старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміра Панцюхова.


У тэму

Дзмітрый Харытончык, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў:

— Падрыхтоўка вядзецца вельмі сур'ёзная, задзейнічаны ўсе службы. Вялікая адказнасць ляжыць на кіраўніцтве горада, службах абласнога камітэта. Мэта форуму — развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва па ўсіх кірунках. Дэпутаты таксама не застаюцца ўбаку. Да таго ж большасць іх рыхтуецца да форуму ў якасці кіраўнікоў канкрэтных прадпрыемстваў і арганізацый. Каб наладзіць больш цесныя адносіны з суседняй краінай, мы накіравалі нашым калегам са Смаленскай, Калінінградскай, Самарскай, Калужскай, Ленінградскай абласцей і ў Краснадарскі край прапановы аб заключэнні пагадненняў з мэтай развіцця больш цеснага супрацоўніцтва. На сёння ў нас дзейнічаюць пагадненні з Бранскай і Курскай абласнымі Думамі. Атрымалі пацвярджэнні аб заключэнні намераў з Краснадарскай, Калінінградскай, Самарскай Думамі. Падчас абласной сесіі, якая адбылася 27 ліпеня, дэпутаты ўхвалілі ініцыятыву абласнога Савета дэпутатаў развіваць адносіны з расійскімі рэгіёнамі і гатоўнасць замацаваць іх пратаколамі пагадненняў.

Нэлі ЗІГУЛЯ



ПРОГРАММА V ФОРУМА РЕГИОНОВ БЕЛАРУСИ И РОССИИ

11 октября 2018 г.

Работа секционных заседаний V Форума регионов Беларуси и России

В ходе заседаний предусматривается подписание ряда соглашений о сотрудничестве между регионами Республики Беларусь и Российской Федерации и коммерческих контрактов.

«Аграрная политика Союзного государства: опыт, проблемы, перспективы» — УО «Могилевский государственный университет продовольствия»;

«Унификация и гармонизация законодательства Союзного государства как основа эффективного и плодотворного российско-белорусского сотрудничества» — УК «Могилевский городской центр культуры и досуга»;

«Социальная и гражданская активность молодежи Беларуси и России: традиции и новации» — УО «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»;

«Международная деятельность и экономическая безопасность Союзного государства» — УП «Туристско-гостиничный комплекс «Могилевтурист»;

«Цифровая экономика: сотрудничество регионов, состояние и перспективы» — ОАО «Могилевлифтмаш».

Пятое заседание Межпарламентской комиссии Совета Рес-
публики Национального собрания Республики Беларусь и Совета Федерации Федерального собрания Российской Федерации по межрегиональному сотрудничеству.

В ходе заседания предусматривается подписание ряда соглашений о сотрудничестве между регионами Республики Беларусь и Российской Федерации.

Посещение отреставрированного филиала Национального художественного музея Республики Беларусь «Музей В. К. Бялыницкого-Бирули».

Торжественная закладка «Аллеи регионов» на Буйничском поле.

Культурная программа: Гала-концерт «Мы разам — мы вместе!».

12 октября 2018 г.

Финальный матч турнира по хоккею с шайбой Спартакиады Союзного государства для детей и юношества (г. Шклов).

Встреча Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь М. В. МЯСНИКОВИЧА и Председателя Совета Федерации Федерального Собрания Российской Федерации В. И. МАТВИЕНКО с руководителями регионов Республики Беларусь и субъектов Российской Федерации, а также представителями бизнес-сообщества в формате заседания Совета делового сотрудничества.

Пленарное заседание V Форума регионов Беларуси и России на тему «Приоритетные направления развития регионального сотрудничества как ключевого фактора интеграции и союзного строительства» с участием Президента Республики Беларусь А. Г. Лукашенко и Президента Российской Федерации В. В. Путина.

Общее количество участников пленарного заседания: 500 человек.

В ходе заседания предусматривается подписание ряда соглашений о сотрудничестве между регионами Республики Беларусь и Российской Федерации.

Отъезд участников V Форума регионов Беларуси и России.

В преддверии и во время Форума состоятся также (даты уточняются):

  • совместный белорусско-российский пленэр «Образ Родины в изобразительном искусстве»;
  • финал конкурса музыкального исполнительского искусства юных талантов Могилевской и Брянской областей;
  • Спартакиада Союзного государства для детей и юношества;
  • турнир по хоккею с шайбой Спартакиады Союзного государства для детей и юношества;
  • неделя интеграции и сотрудничества в Могилевской области;
  • совместное заседание Союзов женщин Могилевской и Тульской областей;
  • VІ Молодежный форум Беларуси и России «Молодежь за Союзное государство», включая пленарное заседание, панельные дискуссии, заседания секций «Участие молодежи в развитии современной городской среды и создании общественных пространств в Беларуси и России» и «Реализация молодыми гражданами Союзного государства предпринимательских инициатив в различных сферах»;
  • видеомост «Открытый диалог» под эгидой БРСМ;
  • выставка-ярмарка ремесел «Город мастеров» (выставка изделий народных художественных ремесел Беларуси и России, фольклорно-игровые программы, народные игровые аттракционы, мастер-классы по видам ремесел, выступление любительских фольклорных коллективов двух стран);
  • слет студенческих отрядов Беларуси и России.

Загаловак у газеце: Інтэграцыя, сяброўства, ініцыятывы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.

Грамадства

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

Як дзяўчаты з асаблівасцямі развіцця ўпершыню ствараюць модную калекцыю

У лістападзе ў Мінску пройдзе Беларускі тыдзень моды.