Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На пачатку тыдня асабліва важна наладзіць паразуменне з навакольнымі людзьмі, і ў жыцці адразу з'явіцца больш камфорту і парадку. У панядзелак вашы ідэі будуць прыцягваць калег, што адкрые цікавыя перспектывы. У сераду зможаце набраць добры працоўны тэмп, паспрабуйце захаваць яго да канца тыдня. У чацвер не варта збіраць гасцей, бо гэта не прынясе нічога, акрамя клопатаў. У нядзелю, пры наяўнасці адпаведнага настрою, з'явіцца магчымасць заняцца сур'ёзнай даследчай дзейнасцю.


ЦЯЛЕЦ. Будзьце асцярожныя з новымі знаёмымі. Зоркі кажуць, што не варта ім верыць на слова. На рабоце сканцэнтруйцеся для вырашэння наяўных праблем, не выпусціце існуючыя магчымасці. Будзьце гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні чужых праблем, калі, вядома, блізкія гэтага захочуць. У пятніцу пажадана скараціць работу да разумнага мінімуму і не пачынаць нічога новага. Нядзеля — удалы дзень для паездак і падарожжаў.


БЛІЗНЯТЫ. Ваша актыўнасць, крэатыўнасць і прадпрымальнасць абяцаюць поспех у асабістай і прафесійнай сферах. У панядзелак і сераду пажадана не рызыкаваць, а ў іншыя дні менавіта рызыка прынясе поспех і жаданы вынік. Паспрабуйце спакойна ставіцца да перамен, што адбываюцца ў жыцці. Яны да лепшага. У чацвер сур'ёзна пастаўцеся да сваіх новых ідэй — гэта ключ да вашых дасягненняў. Пятніца можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня, практычна ўсё, што запланавалі, рэалізуецца.


РАК. Спрыяльны час для ажыццяўлення нават самых арыгінальных і фантастычных ідэй, яны знойдуць сваіх прыхільнікаў. Калі хто-небудзь з вашага акружэння вырашыць парваць з вамі адносіны, пастаўцеся да гэтага па-філасофску, проста вашы жыццёвыя дарогі разышліся. Паспрабуйце быць пунктуальным і не спазняцца, каб пазбегнуць непаразуменняў.


ЛЕЎ. Паспрабуйце намеціць выразныя планы на тыдзень і не вельмі ад іх адыходзіць. Засцеражыце сябе ад непатрэбных кантактаў, яны не прынясуць нічога, акрамя расчаравання. Крытычна паглядзіце на свае ідэі, наколькі яны рэалістычныя, і ці магчыма ўвасабленне іх у жыццё. Успомніце пра сваіх блізкіх, удзяліце больш увагі дзецям.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні асцярожнасць вам не пашкодзіць, бо можаце патрапіць у заблытаную сітуацыю. Адчуеце прыліў сіл і энергіі, аднак яна можа апынуцца даволі разбуральнай. Успомніце пра свой дом, паклапаціцеся пра яго добраўпарадкаванне. Калі ў вас папросяць дапамогі, пастарайцеся не адмаўляць, але не ўзвальвайце на сябе чужыя праблемы. Выхадныя лепш за ўсё правесці на прыродзе.


ШАЛІ. Даўно вам не ўдавалася злавіць хвалю поспеху? На гэтым тыдні вы будзеце з такой лёгкасцю пераадольваць перашкоды, што любому з вольных ці міжвольных назіральнікаў гэтага працэсу гарантаванае пачуццё зайздрасці. Паспрабуйце ўсё ж не лезці ў зусім ужо яўныя авантуры. Важна не нарабіць новых памылак, наступаючы на тыя ж граблі.


СКАРПІЁН. Не сумнявайцеся, зрабіце рашучы крок наперад — і адчуеце доўгачаканую палёгку і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Павялічце колькасць кантактаў і карысных дзелавых сустрэч. Зможаце здабыць надзейных саюзнікаў у важнай справе, калі праявіце свой дыпламатычны талент і пачуццё такту і меры. У выхадныя паспрабуйце пабольш часу выдаткаваць на адпачынак.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні ваша дзейнасць стане прыкметна больш інтэнсіўнай. Не выключана, што зоймецеся распрацоўкай новай стратэгіі для заваявання чарговай вяршыні. Можа паўстаць пытанне аб пераходзе на новую перспектыўную работу. У аўторак павялічыцца творчы патэнцыял і працаздольнасць, што дазволіць з лёгкасцю справіцца з задачай любой складанасці. У сераду добра было б пагаварыць шчыра з блізкім чалавекам. У суботу можа рэалізавацца мара пра падарожжа.


КАЗЯРОГ. Ваш пераможны наступ на кар'ернай ніве працягнецца з патроенай сілай, а яшчэ нядаўна вы не маглі і падумаць пра такі вялікі фронт работ і такія паўнамоцтвы. Але каб у такой сітуацыі не аказацца ў стане выціснутага лімона, паспрабуйце прытрымлівацца філасофскіх поглядаў на тое, што адбываецца. Нельга ахапіць неабсяжнае.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні варта акумуляваць такія якасці свайго характару, як разважнасць і пільнасць. І пажадана сачыць за сваімі выказваннямі, бо рызыкуеце стаць не ў меру гаваркімі, а гэта нікому яшчэ не прыносіла карысці. Нестандартны падыход да вырашэння праблем на рабоце дасць станоўчы вынік. У сярэдзіне тыдня не варта рабіць вымову падначаленым толькі з-за таго, што яны не змаглі выканаць які-небудзь з падпунктаў вашага плана. Важная задача выхадных дзён заключаецца ў ахове свайго прыватнага жыцця ад чужых вачэй.


РЫБЫ. Цяпер вам проста неабходная змена становішча. Так што, калі ёсць магчымасць, вазьміце адпачынак і едзьце да мора. Але ва ўсім захоўвайце меру і разумнасць. Асабліва ў ежы і ў забавах. Таксама вас можа чакаць сюрпрыз — лёсавызначальная сустрэча. Пытанне толькі — са знакам плюс або мінус.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».