Вы тут

Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Зімбабвэ


Дзеючы прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся ў краіне 30 ліпеня.


Фота: tass.ru

Паводле даных выбарчай камісіі, Эмерсан Мнангагва атрымаў 50,8 працэнта галасоў. Яго галоўны сапернік Нэльсан Чаміса набраў 44,3 працэнта галасоў.

Апазіцыя ўжо заявіла, што не прызнае вынікаў выбараў і аспрэчыць іх у судзе. 1 жніўня ў сталіцы Зімбабвэ Харарэ адбыліся сутыкненні прыхільнікаў апазіцыі з паліцыяй, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек, 14 атрымалі раненні.

Эмерсан Мнангагва узначаліў Зімбабвэ пасля адхілення ад улады ў лістападзе 2017 года Раберта Мугабе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».