Вы тут

Хто прадставіць краіну на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы?


Самым дасведчаным у складзе беларускай каманды будзе кідальнік молата — двухразовы чэмпіён свету, прызёр дзвюх алімпіяд Іван Ціхан, якому нядаўна споўнілася 42 гады. На мінулым чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме ён стаў уладальнікам сярэбранага медаля. Балельшчыкі таксама разлічваюць на паспяховыя выступленні Аліны Талай, Эльвіры Герман (100 м з бар'ерамі), Хрысціны Ціманоўскай (100 м, 200 м), Вольгі Мазуронак (марафон), Карыны Таранды, Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню), Таццяны Халадовіч (кіданне дзіды) і іншых беларускіх атлетаў.


Кантынентальнае першынство ў нямецкай сталіцы стане 24-м па ліку. Спаборніцтвы пройдуць на Алімпійскім стадыёне з 6 па 12 жніўня, спартсмены разыграюць 48 камплектаў узнагарод. Чакаецца, што за медалі паспрачаюцца больш за 1600 атлетаў з 50 краін Старога Свету.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».