Вы тут

Мэблевая карусель*


Калі ўявіць сабе машыну часу, якая рухаецца назад у мінулае, то што б вы прапанавалі для зрокавага ўспрымання? Выстаўку адзення, абутку, прадметаў побыту? Як у чымсьці адным гарманічна і проста выкласці карціну нядаўняга мінулага? Такая пастаноўка пытання для многіх, хутчэй за ўсё, стала б складанай, а роскід меркаванняў і прапаноў такі шырокі, што цяжка было б прыйсці да агульнага назоўніка. Я прапанаваў бы зрабіць выстаўку мэблі, дзе ў кожнай зале будуць выстаўлены прадметы мэблі, якімі мы карысталіся ў розныя дзесяцігоддзі. Гэта была б наглядная хроніка росту нашага дабрабыту, густаў і моды, узроўню культуры і іншага.


Сярод усіх мэблевых прадпрыемстваў Беларусі ААТ «Слоніммэбля» займае асаблівае месца. Яно было арганізавана ў 1939 годзе ў выглядзе арцелі «Чырвоны сталяр» і працавала ў рэжыме невялікай мясцовай вытворчасці. Прамысловае аблічча фабрыка прыняла пасля вайны ў 1956 годзе і адразу ж заваявала аўтарытэт у савецкіх пакупнікоў таго часу. У сланімчан тут было ўсё як ва ўсіх: паскораная мадэрнізацыя па выпуску масавых відаў мэблі для малагабарытных кватэр савецкіх грамадзян. Вытворчасць у той час была заснавана на модульным прынцыпе: мэбля выраблялася ў асноўным з нарыхтовак паўфабрыкатаў з драўняна-стружкавай пліты. Знешняе афармленне мэблі з цягам часу мянялася. На змену паліраваным пакрыццям, што ўяўляюць сабой пліту ДСП, на якую пад ціскам наклейвалася папера з малюнкам «пад дрэва», затым ішлі заліўка лакам і паліроўка прамысловымі шчоткамі да люстранога бляску, прыйшла матавая мэбля з новымі дэкорам і фурнітурай.

Змяненне якасці і асартыменту суправаджалася ростам дабрабыту савецкіх грамадзян. Мэблевыя вытворчасці па ўсёй краіне не спраўляліся з узроўнем патрэб: чвэрць стагоддзя ў Савецкім Саюзе мэбля была асноўным відам таварнага дэфіцыту. Цэны на новыя віды прадукцыі з кожным годам раслі, але гэта не здымала ажыятажнага попыту. Наяўнасць «сценкі» або спальнага гарнітура была візітнай карткай кожнай паспяховай савецкай сям'і.

У той час беларускія мэбельшчыкі, ствараючы новыя калекцыі, пры выбары назваў аддавалі перавагу нацыянальным аб'ектам прыроднага ландшафту. Любая мэблевая крама таго часу была яшчэ і падручнікам беларускай геаграфіі. Мэблевыя гарнітуры мелі назву беларускіх рэк і азёр. Для сланімчан у той час візітнай карткай стаў набор для спальні «Шчара» — ад назвы невялікай ракі, якая працякае ў Слоніме і дзеліць горад на дзве часткі. Гэты набор і сёння выпускаецца ў Слоніме ў крыху перайначаным выглядзе, з больш жорсткімі параметрамі якасці. Але тым жа непрыкметным і непаўторным шармам. Гэта класічны набор для тыпавога жылля, які ўключае двухспальны ложак, камоду, шафу для адзення і дзве прыложкавыя тумбачкі. Каркасы модульных элементаў выраблены з ЛДСП, фасады — з МДФ. Колер у гэтага спальнага набору самы папулярны — арэхавы. Спальны гарнітур аформлены разным дэкорам.

Навінкай апошняга часу, якая дазваляе гаварыць аб стабільным трэндзе ў арганізацыі і планаванні вытворчасці на ААТ «Слоніммэбля», з'яўляецца спальны гарнітур «Венецыя». Па сутнасці, назва гаворыць сама за сябе. Гэта класічны мадэрн, створаны ў спалучэнні белых фасадаў, вялізных люстэркаў і храміраваных паверхняў стыльнай фурнітуры. Вырабляецца такі гарнітур «пад заказ», то-бок камплект мэблі з'яўляецца «адкрытым». Заказваючы спальны набор, можаце самі зменшыць/павялічыць як плошчу, так і аб'ём адзежнай шафы або ложка ў залежнасці ад плошчы пакоя і вышыні яго столяў. Ложак у «Венецыі» ўзвышаецца на закрытым корпусе і мае высокае прамавугольнае падгалоўе з рамным, лаканічным і стыльным дэкорам — у ім няма нічога лішняга, няма ніякай вычварнасці. Адзежная шафа, якая прапануецца, асіметрычная — з аднаго боку выкарыстоўваецца люстэрка, а з другога — белы матавы тон з гарызантальным рассячэннем. Гэта прыбірае эфект таго, што можна адчуць пры абсалютным дамінаванні люстэркаў — пачуццё таго, што за вамі падглядаюць. З іншага боку, пры жаданні паглядзець на сябе збоку вы зможаце ўбачыць сваё адлюстраванне ў поўным аб'ёме, але гэта прастора строга абмежаваная, вы ёю карыстаецеся толькі тады, калі ў вас ёсць для гэтага жаданне. Беласнежная камода і тумбачкі аснашчаны плоскімі скабамі, якія працягваюцца паласой серабрыстага металіку па накрыўках высоўных шаф.

Гасцёўня «Эліяна», напэўна, прыцягне ўвагу ўладальнікаў вялікіх кватэр або загарадных катэджаў. Гэта мэбля, выкананая ў палацавым стылі. Колер мэблі — белы з велізарным багаццем дэкаратыўных элементаў, пакрытых пазалотай. Акрамя ўрачыстасці, «Эліяна» максімальна функцыянальная за кошт удалага разліку аб'ёму, умяшчальнасць шаф і камоды не саступае па памеру вялікай шафе.

Пад такой жа назвай выкананая і мэбля для сталовай. Арэхавы колер надасць спакою і непаўторнай і звыклай утульнасці. Камплект спалучае ў сабе лепшыя прадметы, выкананыя з першакласных матэрыялаў найвышэйшай якасці. Шыкоўны дызайн мэблі надасць памяшканню ўнікальнасць, ператварыўшы звычайныя прадметы інтэр'ера ва ўпрыгажэнне дома. Вы на самай справе адчуеце сябе арыстакратам.

Да ўвагі ўсіх, хто цікавіцца прадукцыяй слонімскіх мэбельшчыкаў, — сайт прадпрыемства. На ім вы зможаце паглядзець не толькі фотаздымкі ўпадабаных гарнітураў, але і знойдзеце адрасы магазінаў, у якіх зможаце візуальна ўбачыць выбраныя вамі камплекты. Заказаць мэблю можна і па інтэрнэце, а калі нешта для вас незразумела, то можна адправіць электронны ліст на адрас прадпрыемства — вам абавязкова адкажуць. ААТ «Слоніммэбля» чакае вас і заўсёды рада выканаць любы з вашых заказаў. Абнавіце свой мэблевы «гардэроб», купіце мэблю слонімскіх вытворцаў, а старую адвязіце на дачу або аддайце сваякам. У мэблевай каруселі вы адчуеце сябе сапраўдным кіроўцам.

Ігар КАЗЛОЎ

*УНП 500523227

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.