Вы тут

Зборачная вытворчасць ААТ «Бабруйскаграмаш» запрацавала ў Егіпце


На днях у Каіры ў рамках семінара-прэзентацыі сельскагаспадарчых машын, якія вырабляюць у ААТ «Бабруйскаграмаш», адбыўся запуск зборачнай вытворчасці тэхнікі прадпрыемства, арганізаванага сумесна з егіпецкай кампаніяй Helwan Machіnery and Equіpment.


Вытворчасць арганізавана ў сталіцы Егіпта ў рамках рэалізацыі падпісанага ў 2017 годзе Мемарандума аб узаемаразуменні на базе кампаніі Helwan Machіnery and Equіpment, якая ўваходзіць у Нацыянальную арганізацыю ваеннай прамысловасці.

Семінар-прэзентацыя прайшоў пры ўдзеле пасольства Рэспублікі Беларусь у Егіпце. Прадстаўнікі беларускай і егіпецкай кампаній паказалі пяць машын сумеснай зборкі: касілкі — ротарную КДН-210 і сегментна-пальцавую КСП-2,1, прэс-падборшчыкі рулонныя ПРФ-145 і ПР-60, а таксама машыну для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў МТТ-9.

Як паведамілі ў ААТ «Бабруйскаграмаш», удзельнікі мерапрыемства зацікавіліся прадстаўленымі ўзорамі тэхнікі. Ужо ў ходзе семінара-прэзентацыі адбыліся перагаворы членаў дэлегацыі беларускай кампаніі з кіраўніцтвам шэрагу егіпецкіх кампаній і арганізацый аб набыцці прапанаванай тэхнікі.

На гэтым работа не спыняецца: пры ўдзеле пасольства Беларусі была арганізавана сустрэча прадстаўнікоў айчыннай арганізацыі з кіраўніцтвам егіпецкай кампаніі па сельскагаспадарчым развіцці. Бакі абмеркавалі перспектывы сумеснай работы па прасоўванні беларускай прадукцыі для патрэб егіпецкіх фермераў у розных рэгіёнах краіны.

Дарэчы, цяпер машыны для аграрнага сектара маркі «Бабруйскаграмаш» працуюць амаль у 50 краінах свету.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Дакумент дае вынік

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».