Малады журналіст газеты «Звязда» Вераніка Пуставіт узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у асвятленне дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Грамату парламенцкаму карэспандэнту ўручылі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў. У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічаў начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Аляксандр Слабадчук.
Рэдакцыя «Звязды» віншуе каляжанку! Зычым ёй далейшых поспехаў у рабоце, творчых знаходак, натхнення і прызнання!
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.