Вы тут

Пекін субсідзіруе кнігарні


І павялічвае іх даступнасць.


Муніцыпальны ўрад Пекіна мае намер выдзяляць 50 млн юаняў (7,46 млн долараў) штогод у якасці субсідый для захавання фізічных кніжных крам у горадзе, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Як паведамілі ў прэс-канцылярыі сталічнай адміністрацыі, з 2018 года частка сродкаў з гадавога бюджэту будзе накіроўвацца на падтрымку 150 кнігарняў. Згодна з планам субсідый, да 2020 года ў кожным з 16 буйных раёнаў Пекіна павінна быць па адной вялікай кніжнай краме. Агульная колькасць кніжных крамаў, размешчаных на гандлёвых вуліцах, у густанаселеных частках горада, а таксама каля турыстычных аб'ектаў да гэтага часу павінна дасягнуць 200.

У мэтах павышэння якасці культурных паслуг пекінскія ўлады заахвочваюць кнігарні працаваць кругласутачна, а таксама сумяшчаць продажу кніг з арганізацыяй культурных мерапрыемстваў , такіх як кніжныя клубы і лекцыі, у супрацоўніцтве з публічнымі бібліятэкамі. Кнігарня "Сіньхуа" на вядомай гандлёвай вуліцы Ванфуцзін ў Пекіне супрацоўнічае з бібліятэкай у раёне Дунчэн на ўсходзе горада, прадастаўляючы жыхарам сталіцы магчымасць браць кнігі з крамы напракат бясплатна. Кошт паслугі пакрываецца бібліятэкай. 

Традыцыйныя кніжныя крамы губляюць актуальнасць па меры развіцця электронных кніг і анлайн-гандлю. Большасці з іх цяжка канкураваць з анлайн-крамамі, якія прапануюць вялікія скідкі, і таннымі электроннымі кнігамі, якія становяцца ўсё больш шырока даступнымі. Як паведамілі ў прэс-канцылярыі, нароўні з субсідыямі, урад таксама плануе перапрафіляваць фізічныя кнігарні на дзяржзакупкі і правядзенне культурных мерапрыемстваў, якія спансіруюцца  ўрадам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».