Вы тут

Кітай у топ-20 самых інавацыйных эканомік


Паднябесная на 17-й пазіцыі.


Сусветная Арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і Карнелскага ўніверсітэта ЗША апублікавалі даклад “Глабальны інавацыйны індэкс 2018 года”. Кітай упершыню ўвайшоў у першую дваццатку самых інавацыйных эканомік свету, заняўшы 17-е месца, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Згодна з дакладам, у параўнанні з 2017 годам, Кітай падняўся на пяць пазіцый з 22-га месца, захоўвае тэндэнцыю ўстойлівага росту. Швейцарыя, Галандыя і Швецыя працягваюць займаць першыя тры радкі, Вялікабрытанія зацвердзілася на чацвёртым месцы, а ЗША з чацвёртай пазіцыі апусціліся на шостую. Што тычыцца інвестыцый і вытворчасці ў вобласці ключавых інавацый, хоць ЗША па-ранейшаму займаюць першае месца, па колькасці навуковых работнікаў, патэнтаў і навукова-тэхнічных выданняў яны размясціліся на другой пазіцыі пасля Кітая. 

У дакладзе таксама ацэньваюцца здольнасці эканомік ператвараць адукацыйныя інвестыцыі і выдаткі на даследаванні і распрацоўкі ў высакаякасныя інавацыйныя вынікі. Швейцарыя, Люксембург і Кітай займаюць першыя тры радкі. У абноўленым спісе “Найлепшых навукова-тэхнічных кластараў”, раён Токіа-Ёкагаме ў Японіі і раён Шэньчжэнь-Ганконг у Кітаі узначалілі спіс, размясціўшыся на першым і другім месцах адпаведна. У ЗША больш за ўсё інавацыйных раёнаў - у агульнай складанасці налічваецца 26.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.