Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра галоўныя падзеі выхадных.


1. Тры медалі заваявалі беларускія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў японскім Маэбасі.

Залатую ўзнагароду ў сінхронных скачках сярод жанчын заваявалі беларускі Валянціна Багамолава і Ангеліна Хацян. У спаборніцтвах дуэтаў сярод мужчын беларусы Алег Рабцаў і Уладзіслаў Ганчароў занялі другое месца, яны саступілі на турніры толькі кітайскай пары Донг Донг і Тую Сяа.

У індывідуальных выступленнях трэцяе месца заняў беларус Мікіта Ільіных, алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанэйра ў гэтым відзе Уладзіслаў Ганчароў гэтым разам заняў толькі чацвёртае месца, дапусціўшы сур'ёзную памылку ў ходзе выканання сваёй праграмы.

Чацвёрты этап Кубка свету па скачках на батуце адбудзецца ў Партугаліі 5-6 кастрычніка. Галоўным стартам сезона для прадстаўнікоў гэтага віду спорту стане чэмпіянат свету, які з 7 да 10 лістапада прыме Санкт-Пецярбург.


2. Алена Фурман заваявала залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні ў класе лодак лёгкай вагі (не алімпійскі клас).

На вяслярным канале ў Глазга беларуска здолела пераадолець дыстанцыю за 7 хвілін 41,600 секунды. Адзначым, што для Алены бягучы сезон складваецца паспяхова, яна фінішавала першай на этапах Кубка свету ў Бялградзе і заняла другое месца ў аўстрыйскім Лінцы.

Залатая ўзнагарода Алены Фурман для зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні стала адзінай на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга. Каманда падзяліла 8—11 агульнакаманднае месца з веслярамі Германіі, Харватыі і Расіі. Першае месца заняла зборная Румыніі.


3. Іна Савенка стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па трэкавых велагонках, які праходзіць у брытанскім Глазга.

У гонцы па ачках беларуска фінішавала другой, саступіўшы толькі італьянцы Марыі Канфаланьеры. «Бронзу» заваявала расійская веласіпедыстка Гульназ Бадыкава.


4. Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ на стадыі 1/4 фіналу.

Фота: БЕЛТА

У паядынку за выхад у паўфінал з амерыканкай Даніэль Роўз Колінз Вікторыя выйграла першую партыю на тай-брэйку — 7:6 (7:4), а ў другім сэце, прайграючы 0:3, не змагла працягнуць матч і знялася з турніру. Да гэтага Вікторыя перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнку (79) і расіянку Ганну Блінкаву (101).

Загаловак у газеце: Батут, вада і велатрэк

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».