19 Верасень, серада

Вы тут

Адкрываецца выстава Эдуарда Мацюшонка «Радзіма. Рэканструкцыя»


Заўтра ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Эдуарда Мацюшонка «Радзіма. Рэканструкцыя», прымеркаванай да Года малой радзімы.


На выстаўцы будуць прадстаўлены работы-рэканструкцыі з партрэтамі, гербамі, будынкамі... У іх мастак глыбока раскрывае сутнасць паняцця радзімы: ад свайго роднага дома, дзе нарадзіўся і вырас, да спадчыны краіны. У прыватнасці, у экспазіцыі мастак пакажа свой род, а таксама дынастыі выдатных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых. І кожны з іх — у кантэксце іх вялікай спадчыны. Асобна будуць прадстаўлены работы, прысвечаныя гісторыі Вілейшчыны.

Цесная сувязь з продкамі, любоў да дома, які мастак называе каўчэгам, — гэтыя тэмы амаль у кожным палатне. Яны напоўнены глыбокімі філасофскімі разважаннямі аўтара і вельмі блізкія гледачу...

Эдуард Мацюшонак нарадзіўся ў вёсцы Мнюта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. З дзяцінства імкнуўся зразумець душу чалавека, выяўляў жаданне разгадаць таямніцы прыроды. Маляваў як адчуваў і разумеў. Для майстра былі і застаюцца блізкімі любоў і павага да роднай зямлі, яе жыхароў, бацькоўскага дому, таямніц прыроды, глыбінь гісторыі. Сам ён бясконца ганарыцца сваімі сялянскімі каранямі, нястомна разважае пра тое, як важна, каб дом, адкуль пачаўся шлях кожнага з нас, быў сапраўдным каўчэгам, вытокам любові і разумення.

З 1984 года мастак з сям'ёй жыве і працуе ў Вілейцы ў гімназіі № 1 «Логас», выкладае маляванне і курс «Айчынная і сусветная мастацкая культура», кіруе дзіцячай студыяй «Вясёлка». Многія з яго вучняў сталі дыпламантамі шэрагу конкурсаў у галіне дызайну і архітэктуры. З 1986 года распачаў актыўную творчую дзейнасць. Прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных выстаўках. Усяго адбылося больш за 15 яго персанальных выставак, як у Беларусі, так і за мяжой. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.

Варвара ГОМАН

Загаловак у газеце: Разгадаць таямніцы прыроды

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.