Вы тут

Жывапіс белых дарог. Частка першая


Нататкі з пленэрнай гістарычна-патрыятычнай экспедыцыі “Свяшчэнныя палі Расіі ды Беларусі ў малюнках дзяцей” Растоўскага-на-Доне творчага аб’яднання “Нашчадкі. ХІІ – ХХІ стагоддзе” імя асветніка Кірылы Тураўскага

Прапаную ўвазе чытачоў сціслы дзённік (бо хіба ж усё раскажаш!..) пра экспедыцыю з Растова-на-Доне ў Беларусь, на маю Бацькаўшчыну. Дэвізам вандроўкі, што здзейснілі мы нядаўна з чатырма юнымі мастакамі на маім аўто, могуць быць такія словы: “Адкрый Расію, Беларусь – пазнай гісторыю Айчыны!”


Удзельнікі экспедыцыі з Васіліем Лук’янавым (злева) ля помніка Баяну-Гусляру

Дзень першы. 30.06.2018 г. Ігарава поле

Як і належыць перад далёкай дарогай, сонечным ранкам рушылі мы па блаславенне да святара: у храм Святога мучаніка Іаана-воіна Растоўскага прыходу святога Георгія Перамоганосца. Настаяцель, пратаіярэй Валеры Валашчук – наш вялікі сябра, да таго ж мае беларускія родавыя карані. Ужо амаль 10 гадоў ён вельмі спрыяе плённай працы нашага гуртка юнага іканапісца “Абразок”. Айцец Валеры, расказваў мне, вучыўся ў Бабруйскім мастацкім тэхнікуме, затым ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Ужо святаром закончыў Мінскую духоўную Акадэмію, аспірантуру пры ёй ды стаў кандыдатам багаслоўя. Вось які наш супляменнік-святар Валеры!

Далей рух наш – на хутар Пагарэлаў: гэта Белакалітвінскі раён Растоўскай вобласці. У гэтых мясцінах і ёсць найпершае з вядомых у нашым часе ратнае поле продкаў. Паводле легенды, якраз там у ХІІ стагоддзі адбылася бітва войска князя Ігара з полаўцамі. Цяпер тут штогод праходзяць Каяльскія чытанні, прысвечаныя літаратурнаму помніку “Слова аб палку Ігаравым”. Сустракаў нас “гаспадар” Ігарава поля Васілій Васільевіч Лук’янаў. Нам прыемна, і ганарымся мы, што на зямлі, дзе жывём, ёсць такое поле – таму й выбралі яго для пачатку першай нашай такой экспедыцыі. Там жа, на першым пленэры, Ліда Мяжэра намалявала “Помнік БаянуГусляру” ў промнях вечаровага сонца. Марыя Чарнаштан зрабіла малюнак галоўнага сімвала з раскрытай кнігай, а Мікіта Паяркаў паглядзеў на ўсё з гары ды адлюстраваў тэрыторыю Ігарава поля з паклонным крыжам панад ім.

Ужо 17-гадовая гісторыя ў майскіх Міжнародных фесты валяў “Каяльскія чытанні”, пад час якіх сёлета мясцовыя Палац культуры й бібліятэка ўшанаваны імем беларускага асветніка Кірылы Тураўскага. У тым ёсць немалая заслуга й беларусаў Дона, таму мы з гонарам павезлі на Тураўшчыну мясцовую газету “Перекрёсток” з паведамленнем пра падзею. Вось і сталі пабрацімамі хутар Пагарэлаў ды старажытны Тураў. Ёсць меркаванні, што й на беларускім Палессі, у тым ліку й на Баянавай зямлі ў княстве Тураўскім у ХІІ стагоддзі збіраў князь Ігар сваю дружыну.

На пленэры

Вялікі дзякуй за цёплы прыём нашай экспедыцыі жыхарам хутара Святлане Краўцовай і Людзьміле Арэхавай, дырэктарцы школы, якія частавалі нас за вячэрай казацкімі піражкамі з вішняй, а ўранні – катлетамі ды блінамі са смятанай. А таксама й за пуховыя пасцелі…

Дзень другі. 1 ліпеня

Усю ноч на хутары ліў дождж, і ўранні. Калі ж ад’яз джалі, то выбліснула сонейка. Засвяціліся нібыта матчыным цяплом твары нашых новых знаёмых спадарынь. Яны расчуліліся ды ўслед махалі нам рукамі, нібыта зоркам, што на сцэне выступаюць. Нам былі прыемныя іх словы пажадання белай дарогі.

Рухаліся ўвесь дзень да вечара. Праехалі Паўлаўск, Варо неж, Задонск, Ялец — амаль 800 кіламетраў, пакуль не спыніліся ў прыдарожнай гасцініцы перад Багародзіцкам, у Тульскай вобласці. Кулікова поле, з якім хацелі сустрэцца, было кіламетроў за 30, у правы бок ад нашай дарогі.

Юныя мастакі на Куліковым полі

Дзень трэці. 2 ліпеня. Кулікова поле

Нарэшце мы на месца. Там, ля музея, гісторыя быццам прабіваецца з зямлі, з цемры вякоў пікамі рускай старажытнай зброі. А на Чырвоным пагорку — велічэзны, чорнага чыгуну фігурны слуп-стэла с залатым навершам купальнай формы. Гэты, галоўны помнік Кулікова поля, потым намаляваў Мікіта. Далей, на Манастыршчыне, кіламетраў за 6 ад музея, Марыя з Лідай малявалі помнік Дзмітрыю Данскому ля царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. Непадалёк там рэчка Няпрадва зліваецца з Донам, так што мы — у самых яго вярхоўях, амаль што ля вытокаў. Мне згадалася, што й нашы продкі-беларусы ваявалі ды гінулі на Куліковым полі. (Пра тое піша гісторык і журналіст Юры Глушакоў — глядзіце тэкст у нэце “Как белорусские князья Москву защищали”. Вядома ж, гаварыць пра тагачасную Беларусь не выпадае, але ж аўтар слушна заўважае, што на той час “главным вызовом для обоих государств — литовско-белорусского ВКЛ и русско-московского ВКМ — была Золотая Орда. Именно ей они платили дань — “ордынский выход”, ее хищные отряды совершали опустошительные набеги на наши земли”. Там жа згадваецца, што яшчэ ў 1362 годзе князь ВКЛ Альгерд у бітве на Сініх Водах “разгромил татарских султанов Подолья Кутлубаха и Качибея, их союзника Дмитрия, правителя православного греко-гото-аланского княжества Феодоро, и крымских татар. Это было первое крупное военное поражение, которое Орда потерпела от славян. А ВКЛ установило свой контроль над Украиной”. Так што якраз нашы продкі паклалі добры пачатак славянскіх перамог! А ў верасні 1380-га “Золотая Орда потерпела сокрушительное поражение от московского войска на Куликовом поле. И если враг правивший ВКЛ Ягайла в той ситуации выступил союзником татар, то его братья Андрей Ольгердович и Дмитрий Ольгердович со своими отрядами пришли на помощь московскому князю Дмитрию Ивановичу. Более того, когда будущий князь Донской колебался, стоит ли переходить Дон, именно литовские князья настояли на переправе. По мнению Ольгердовичей, именно так следовало поступить, чтобы удержать войско от бегства: так поступил Александр Невский, перед тем как разгромить шведов на Неве. Был и еще один аргумент в пользу наступательной тактики: необходимо было во что бы то ни стало упредить соединение войска Мамая с Ягайлом. По одной из летописей, во главе полка правой руки на Куликовом поле также стоял князь Глеб Друцкий. Отряды белорусских князей из Полоцка, Брянска, воины из Стародубского княжества и других мест сражались в передовом полку, который понес самые страшные потери. В Куликовой битве только из числа знатных воинов, как сообщает летопись, пало 30 “литовских панов” — Рэд.)

Помніцца нам і сустрэча з ды рэк та рам Ме ма ры яль нага ком плек су “Кулі ко ва поле”. Алег Уронскі — сапраўдны вучоны: доктар гістарычных навук, прафесар, да таго ж вельмі душэўны, шчыры чалавек. Сфатаграфаваліся з ім на памяць. Яго вельмі зацікавіла наша экспедыцыя, нават прапанаваў нам равары, каб даехаць да самога поля, дзе адбылася галоўная бітва. Ды нас падціскаў час. І яшчэ трэба было агледзець музей, які, хоць і пра даўніну, але ж увесь напаўнены сучаснымі тэхналогіямі. Мы быццам на машыне часу перанесліся ў тую старажытнасць. Бо ўсё было вельмі натуральным, ды з гукасветлавымі эфектамі. А ўрэшце мы з агляднай пляцоўкі ўбачылі, як на далоні, трохі воддаль і само тое месца бітвы.

 

Рушылі ў Мажайск: хацелі трапіць туды да цямна. Гэта геаграфічна непадалёку ад Барадзінскага поля. Калі б паслухалі бывалых людзей, то хутчэй было б, а навігатар павёў аж на МКАД, пад Маскву. Так што ў Мажайск прыехалі позна вечарам. Там навігатар такі “высачыў” гасцініцу “Мария”, дзе й заначавалі.

Мастачкі Марыя Чарнаштан і Лідзія Мяжэра

Дзень чацвёрты. 3 ліпеня. Барадзінскае поле

Раніцай як заспявалі пеўні ў наваколлі “Марии”, то мы і ўсхапіліся: быццам баяліся куды спазніцца. Ноччу вакол вандравалі навальніцы са сполахамі бліскавіц, і пагрымвала добра. Па Барадзінскім нашым настроі скроз сон здавалася: то гарматы батарэі генерала Раеўскага гухалі па французах. А ўранку мы ўскочылі як па камандзе, зрабілі кароткую зарадку, памылі твары, зубы пачысцілі. Трэба ж быць пры парадзе, калі ідзеш на такую сустрэчу. Кажуць, там, на полі, адных помнікаў з паўсотні. Мне было прыемна пазіраць, як адказна, з хваляваннем сябры мае малодшыя збіраліся на сустрэчу са слаўным мінулым Айчыны. Барадзіно… Адно слова — і ўжо быццам чуеш пошчак палкавых барабанаў. Дарэчы, у гэты дзень, 3 ліпеня, Беларусь мая святкавала Дзень Незалежнасці, таксама ж быў вялікі парад у Мінску.

Спыніліся мы ля музейнай адмі ністра цыі, ля вялікай карты помнікаў Мемарыялу. Па небе вандравалі белыя аблокі ўперамешку з сінімі ды чорнымі хмарамі. Сонца часам пранізвала бліскучымі праменнямі, быццам казацкімі пікамі, ранішні прастор Барадзінскіх краявідаў. Такая пагода, падказаў жыццёвы досвед, вельмі дарэчы для мастакоў. Таму мы хутка прыкінулі, куды рушым. А трэба была зрабіць малюнкі помнікаў Данскім казакам, якія аддалены ад цэнтра поля з галоўным помнікам: ён трохі нагадвае купальным навершам слуп-стэлу на Чырвонай горцы Кулікова поля. Галоўны Барадзінскі помнік малявала Ліда, помнік казацкаму лейбгвардыі імператарскаму палку генерала Уварава — Мікіта, помнік атаману Платаву — Марыя. А Даніла Банцэвіч, мой унук, майстар прыкладнога жанру, збіраў свае ўражанні, неабходную інфармацыю ў наш музей, дапамагаў мне па ўсіх арганізацыйных справах. Цёплай была сустрэча з дырэктарам Мемарыяльнага комплексу Ігарам Карнеевым. Ён уручыў нам дыплом і сертыфікат на зямлю з Барадзінскага поля. Мы для свайго музея набіралі трохі зямлі з усіх ратных палёў. Акрамя таго, рабілі агульны букет з палявых кветак і траў. Затым агледзелі музей, дзе шмат рэчаў з мінулага: нават сапраўдная павозка фельдмаршала Кутузава стаіць.

Варта згадаць, што нямала й нашых продкаў-беларусаў паў дзель нічала ў Барадзінскай бітве: бо, як вядома, пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) тэрыторыі, што належаць сучаснай Беларусі, аказаліся інкарпаваныя ў склад Расійскай імперыі.

Скажам, даследчык радаводаў Анатоль Статкевіч-Чабаганаў пісаў: ажно шас цёра сыноў магілёў ска га шляхціца Гаўрылы Каза но віча праславіліся ў ратных справах у Айчынай вайне 1812 года. На Барадзінскім полі вызначыліся Аляксей ды Гіляры Казановічы: абодва былі ўдастоены залатой зброі. Паколькі ж у той бітве Гіляры праліў кроў, то яго імя навечна выбіта на памятнай дошцы, што ўстаноўлена ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

Пасля абеду мы прадоўжылі рух у Мінскім напрамку. Пад вечар перасяклі мяжу Расіі ды Беларусі. Трэба была шукаць начлег, і мы трымалі курс на самае надзейнае, як па мне, месца: вёску Гоцк Салігорскага раёна, дзе прайшло маё дзяцінства. Там кожная хата па гэты час гасцям рада. Калі мы нарэшце — у дзве гадзіны ночы! — падкацілі да варотаў пры хаце маёй радні, то заўважылі: ані варотцы, ні вароты не замкнутыя. Так па гэты час прынята ў беларускай глыбінцы: чалавек чалавека не баіцца.

На стук у вакенца выйшаў да нас гаспадар Віталь Ермаковіч — сярэдняга ўзросту, каранасты. Узрадаваўся, кінуўся да мяне з абдымкамі: “Ой, якая радасць! Дзядзюхна Ладусь прыехаў, ды з сябрамі! Дык заходзьце-заходзьце, госцейкі дарагія!” А сябры мае малодшыя толькі здзіўлена пераглядваліся.

Калі мы зайшлі ў хату, Віталь, быццам апраўдваючыся, развёў рукамі: “Выбачайце, госцейкі: жонка ў раён паехала, дачку праведаць. То зараз пашукаю што паесці, ды й спаць ляжаце”. Ад позняй вячэры мы наадрэз адмовіліся, бо па дарозе перакусвалі. А спаць усім хацелася так, што як бы не мая рупнасць, то й бухнуліся б усе ў ложкі як ёсць, у верхняй вопратцы. Але ж старанна быў падабраны склад экспедыцыі, пастаўлены паходныя патрабаванні: каб ніякага ныцця! І трэба такі аддаць маім сябрам належнае: цягам усёй экспедыцыі — а праехалі мы больш за 5000 кіламетраў за 15 дзён! — усе стойка трымаліся, добра памятаючы пра сваю высокую місію. Заканчэнне будзе.

Уладзімір Банцэвіч, кіраўнік экспедыцыі, старшыня Саюза беларусаў Дона, сябар Саюза мастакоў Расіі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.