Вы тут

Гэтым жніўнем у Бычках


На Вушаччыне, дзе зберагаецца памяць пра земляка-пісьменніка Васіля Быкава, пройдзе моладзевы летнік

Родныя мясціны знакамітых творцаў, як вядома, здольныя падказаць патаемныя коды для тых, хто жадае лепш разумець іх творчасць, глыбей пранікаць у вобразны свет, імі створаны. У інтэр нэце можна знайсці невялічкі відэазапіс выступлення сястры Васіля Быкава. У 2016-м, калі на радзіме класіка ладзілася імпрэза ў гонар чарговых яго ўгодкаў (нарадзіўся пісьменнік 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі, што на Вушаччыне), Валянціна Уладзіміраўна звярнулася да грамады са словамі ўдзячнасці за тое, што людзі збіраюцца на сядзібе Васіля Быкава, успамінаюць яе брата. Яна памерла 4 ліпеня, трохі не дажыўшы да 90-годдзя.

У Бычкі, як кажуць, не зарастае народная сцежка. Вось і 14-19 жніўня, ёсць абвестка ў нэце, у Бычках пройдзе моладзевы летнік “Брэнд беларускай культуры”. Яго ўдзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры й працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Жыць хлопцы й дзяўчаты будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Рыгор Гарэшка

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.