Вы тут

У краіне праходзіць акцыя «Адпачынак без шкоды прыродзе»


З 27 ліпеня да 20 жніўня ў краіне праходзіць акцыя «Адпачынак без шкоды прыродзе».

— Галоўная яе мэта — папулярызацыя беражлівых адносін грамадзян да наваколля, прадухіленне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і непрычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю падчас іх адпачынку на прыродзе, — расказала прэс-сакратар Мінпрыроды Алена Меляшкова.

У апошнія летнія дні дзяржінспектары па ахове навакольнага асяроддзя арганізоўваюць рэйды ў зонах адпачынку каля вадаёмаў, у месцах аматарскага рыбалоўства, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ), каб папярэдзіць парушэнні грамадзянамі прыродаахоўнага заканадаўства, а таксама праводзяць з беларусамі і гасцямі з замежжа растлумачальную работу, як арганізаваць адпачынак і не нашкодзіць прыродзе.

Па словах Алены Меляшковай, хоць у краіне з кожным годам усё больш ствараецца спецыяльных месцаў для адпачынку і павышаецца ўзровень экалагічнай культуры грамадзян, на жаль, па-ранейшаму сустракаюцца выпадкі безадказных адносін адпачывальнікаў да наваколля. Так, людзі даволі часта разводзяць вогнішчы і размяшчаюць адходы ў забароненых месцах, выпальваюць сухую расліннасць, мыюць і ставяць транспартныя сродкі па-за спецыяльнымі пляцоўкамі, пашкоджваюць і знішчаюць насаджэнні, чырванакніжныя расліны і іншае.

У Мінпрыроды таксама распрацавалі памятку па бяспечным для прыроды адпачынку:

  • Адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах.
  • Падчас адпачынку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання (гэтую інфармацыю можна знайсці на афіцыйных сайтах ААПТ).
  • Паркуйце механічныя транспартныя сродкі ў прадугледжаным для гэтага месцы ці не бліжэй чым за 30 метраў ад берагавой лініі. Мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон не дапускаецца.
  • Не пашкоджвайце жывое наглебавае покрыва, напрыклад пратэктарамі шын аўтамабіляў.
  • Не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах. У дазволеных — рабіце гэта па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал ці жароўню.
  • Не сячыце і не знішчайце драўнінна-хмызняковую расліннасць — прывозьце дровы ці вугаль з сабой.
  • Не наносьце шкоды жывёлам і раслінам.
  • Не чапайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікіх жывёл.
  • Убірайце за сабой смецце.

Варта адзначыць, што парушэнне амаль кожнага з гэтых пунктаў, згодна з прыродаахоўным заканадаўствам, караецца папярэджаннем ці штрафам.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.