Вы тут

Чаго нельга рабіць з цыбуляй


Існуе тэст на прыдатнасць цыбулі да захоўвання: цыбуліны можна лічыць прасушанымі, калі пры варушэнні чуваць спецыфічны шолах сухой покрыўнай лускі.


Перш за ўсё небяспечная гнілата донца. Хвароба развіваецца ў асноўным пры захоўванні, але пачынаецца яшчэ на градцы, у канцы вегетацыі.

У раслін, якія захварэлі, паступова жоўкне і адмірае лісце. Донца цыбуліны становіцца мяккім, затым на паверхні з'яўляецца багатая белая ці крыху ружаватая грыбніца. Паступова ўся цыбуліна размякчаецца, становіцца вадзяністай і згнівае. Хваробу выклікаюць два віды грыбкоў, якія жывуць у глебе і заражаюць расліны якраз перад уборкай.

Не падкормлівайце настоем крапівы фасолю, гарох, цыбулю, часнок, бабы.

Іншае распаўсюджанае захворванне рэпчатай цыбулі — шэрая шыйкавая гнілата.

Яе таксама правакуе грыбок, які можа ўкараніцца ў цыбуліну перад зборам ураджаю ці ўжо ў працэсе захоўвання. Спачатку размякчаюцца тканкі ў вобласці шыйкі цыбуліны. Пад сухім шалупіннем — быццам запараная, пабурэлая мякаць, якая непрыемна пахне. Неўзабаве паміж сакавітымі лускавінкамі і на паверхні ўсёй цыбуліны ўтворыцца шэры цвілепадобны налёт з чорнымі кропкамі.

Шыйкавая гнілата можа пачацца з чорных кропак і з боку донца, калі пры захоўванні раптам павышаюцца тэмпература і вільготнасць.

Сідэраты з гарчыцы ўзбагачаюць глебу фосфарам і серай, а таксама чысцяць яе ад мядзведкі і драцяніка.

Цыбуліны заўчасна прарастаюць, і ўзбуджальнік хваробы пранікае праз парушаныя карэньчыкамі тканкі донца. Часта заражэнне адбываецца яшчэ на градцы падчас абрэзкі лісця. Абарона ад гнілі — гэта перш за ўсё прафілактычныя меры, якія ліквідуюць умовы для развіцця хвароб.

Што можна зрабіць з мэтай прафілактыкі?

За дзесяць дзён да ўборкі і перад закладкай ураджаю ў сховішча апырскайце расліны картацыдам (40 г / 10 л вады). Калі будзеце вымушаныя ўбіраць цыбулю недастаткова выспелую або ў сырое надвор'е, прасушыце яе ў памяшканні, якое добра праветрываецца, або патрымайце 7—10 дзён у пакоі з тэмпературай 25—35 °С.

Крапіва павялічвае ўстойлівасць раслін, якія растуць побач, да хвароб. Менавіта таму карысна мульчыраваць міжраддзі здробненай крапівой.

Добра захоўваюцца ўсю зіму толькі выспелыя і высахлыя цыбуліны. Як толькі лісце цыбулі пачынае падаць (гэта асноўная прыкмета паспявання), можна прыступаць да ўборкі. Марудзіць нельга! Ліст, які ляжыць на зямлі, хутка пашкоджваюць грыбковыя інфекцыі, якія падчас сушкі спускаюцца ў цыбуліну. У выніку ўраджай загнівае і не захоўваецца доўга. Калі лісце цыбулі доўга не кладзецца, трэба абмежаваць паступленне вады да раслін: лапатай асцярожна падрэжце карані.

 Цыбуля будзе лепш расці, калі на гэтым месцы расла гарчыца.

Выспелую цыбулю выкапайце і сушыце разам з лісцем. Аптымальная тэмпература +30 ... +35 °С, падтрымліваць яе пажадана два-тры дні. За гэты час ураджай паспее высахнуць. Калі такой магчымасці няма, паспрабуйце стварыць для вашага ўраджаю аптымальную тэмпературу хоць бы на некалькі гадзін. За гэты перыяд з цыбулі выйдзе асноўная вільгаць, пасля чаго дасушваць можна будзе ў памяшканні пры натуральнай тэмпературы.

Перад закладкай на захоўванне ў цыбулін адрэжце лісце, пакіньце толькі частку шыйкі ў 3—5 см. Захоўваць цыбулю лепш у тканінных мяшках, каб добра праветрывалася.

Выберыце ў доме ці кватэры самае сухое і прахалоднае месца і захоўвайце ўраджай там. Холаду цыбуля не баіцца, аптымальная тэмпература для захоўвання: 0 ... -1 °С. Вільготнасць паветра для добрай лёжкасці павінна складаць 50—60 %.

Перыядычна праводзьце рэвізію: усе падгнілыя цыбуліны выкідвайце, а прарослыя выкарыстоўвайце для атрымання зеляніны.

Сем важных цыбульных забарон. НЕЛЬГА:

  • падкормліваць цыбулю ў другой палове вегетацыі азотнымі ўгнаеннямі;
  • паліваць градкі за два-тры тыдні да ўборкі;
  • убіраць цыбулю занадта рана (дачакайцеся, калі ўсё лісце пажоўкне і паляжа);
  • убіраць цыбулю ў сырое надвор'е;
  • закладваць на захоўванне цыбуліны з непадсохлымі карэньчыкамі і дрэнна падсушанай шыйкай;
  • дапускаць, каб шыйка была тоўстай і кароткай (яе аптымальная даўжыня — 3—5 см);
  • захоўваць цыбулю ў сырым месцы (адносная вільготнасць паветра павінна быць не вышэйшая за 70—75 %).

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.