Вы тут

На водных аб'ектах — чарговыя трагедыі


Пад Смаргонню мужчына пры купанні выратаваў дачку, але сам патануў. Па інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, побач з вёскай Завелле падчас купання ў Віліі не разлічылі ўласныя сілы бацька і дачка са Смаргоні. Супраціўляючыся цячэнню, 50-гадовы мужчына здолеў выпхнуць дачку з магутнай бруі і выратаваць ёй жыццё. А сам дабрацца да берага не здолеў... У гэты ж дзень на Нёмане паблізу вуліцы Падольнай у Гродне было знойдзена цела 18-гадовага жыхара Шчучына. Для купання гэты ўчастак ракі не прызначаны. Цяпер следчыя высвятляюць, пры якіх абставінах патануў хлопец. Трагедыяй скончыўся адпачынак на возеры Малочным побач з аграгарадком Парэчча для 38-гадовай жыхаркі Гродна. Следчыя высветлілі, што перад тым, як зайсці ў ваду, яна ўжывала алкаголь са знаёмымі.


У час купання ў Нёмане каля вёскі Міхайлаўка Гродзенскага раёна патануў 45-гадовы жыхар Скідзеля. Перад заплывам мужчына разам з сябрам ужываў піва. У гэты ж дзень у возеры побач з населеным пунктам Бобра Шчучынскага раёна было знойдзена цела 52-гадовага жыхара аграгарадка Ражанка. Высветлілася, што мужчына плаваў, нягледзячы на наяўнасць устаноўленых на беразе таблічак аб забароне купання.

А ў Рэчыцкім раёне цячэннем ракі знесла дзяўчынку і мужчыну. Усё адбылося ўвечары паблізу вёскі Горваль. Мужчына, жанчына і дзве дзяўчынкі 11 гадоў выправіліся на Бярэзіну. Папярэдне ўстаноўлена, што спачатку яны ішлі па мелкаводдзі, а затым патрапілі ў цячэнне. Жанчына і адна дзяўчынка змаглі выбрацца, а мужчыну і другое дзіця знесла цячэннем... На момант падрыхтоўкі інфармацыі іх пошукамі працягвалі займацца ратавальнікі...

У Следчым камітэце нагадваюць асноўныя правілы паводзінаў на вадзе. Перш за ўсё можна купацца толькі ў дазволеных месцах, не ныраць у незнаёмых, не заходзіць, не заплываць на глыбокае месца, далёка ад берага. Не варта ўжываць спіртныя напоі, нават знаходзячыся побач з вадой.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.