Вы тут

У Віцебску знік сімвалічны ключ ад горада


У Віцебску знік сімвалічны ключ ад горада, які быў устаноўлены на манументальна-дэкаратыўнай скульптуры «Рыбка», паведамляе БелТА. Скульптура стаіць побач з месцам упадзення Віцьбы ў Заходнюю Дзвіну на вуліцы Талстога.


Жыхары горада звярнулі ўвагу на тое, што рыбка да нядаўняга часу трымала ў роце ключ з надпісам «Віцебск» і выявай герба горада. Цяпер ключ знік, калі менавіта гэта адбылося, невядома. Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, следча-аператыўная група Кастрычніцкага РАУС агледзела месца здарэння, зараз даецца прававая ацэнка таму, што адбылося. Месца каля «Рыбкі» вельмі папулярнае ў жыхароў і гасцей горада, тут часта фатаграфуюцца маладыя. Таму міліцыя для ўстанаўлення даты знікнення ключа звяртаецца з просьбай да тых, хто валодае нядаўнімі фота ці відэа з гэтага месца, на якіх бачны ключ, расказаць, у якія дні ён яшчэ быў на скульптуры. Апошнюю адкрылі ў Віцебску 23 чэрвеня 2017 года ў Дзень горада. Рыбка сімвалізуе адзін з традыцыйных промыслаў, а ўстаноўлена яна побач з месцам, дзе па легендзе быў закладзены старажытны Віцебск. З'яўленне такой скульптуры тлумачыцца яшчэ і тым, што Віцебск двойчы праездам наведваў аўтар казкі пра залатую рыбку Аляксандр Пушкін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Куды прапаў ключ ад горада?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».