Вы тут

Жанчына спальвала смецце і падпаліла поле


3 жніўня ў Навагрудскую цэнтральную раённую бальніцу ў цяжкім стане экстранна шпіталізавалі 80-гадовую старую з вёскі Антонаўшчына. Яна апякла 30 % цела.


Па звестках прэс-службы МНС, бабуля спальвала смецце на сваім прысядзібным участку, які знаходзіцца каля поля. У нейкі момант яна недагледзела за агнём, і ён перакінуўся на пажніўныя рэшткі. Пенсіянерка пачала тушыць полымя, але знепрытомнела і звалілася ў агонь.

Ратавальнікі нагадваюць правілы паводзінаў у падобных сітуацыях. Калі гарыць трава, варта ацаніць сітуацыю і магчымую рызыку і набраць нумар 101. А пакуль прыедзе экіпаж МНС, можна пачаць тушыць агонь самому, збіваючы яго галінамі і заліваючы вадой.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?