Суд Полацкага раёна і горада Полацка прызнаў жанчыну, якая з-за рэўнасці падпаліла кватэру знаёмай, вінаватай у наўмысным пашкоджанні маёмасці і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Як паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры, 40-гадовая жыхарка Полацкага раёна ў канцы сакавіка ў стане алкагольнага ап'янення падпаліла ўваходныя дзверы кватэры знаёмай. Абвінавачаная была ўпэўненая ў адсутнасці людзей у кватэры, да гаспадыні якой яна адчувала асабістую непрыязнасць з-за рэўнасці да мужчыны. Суседзі аператыўна ліквідавалі ачаг узгарання. У той дзень гаспадыня кватэры і яе дзеці адсутнічалі дома. Шкода была нанесена толькі маёмасці. Апроч гэтага пакарання жанчына пройдзе прымусовае лячэнне. У лік пакрыцця матэрыяльнай шкоды яна абавязана выплаціць пацярпелай 830 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.
Тэрыторыя для творчасці.
Лічыце, вылечыцца ад раку нельга?