Вы тут

Як праходзяць канікулы ў патрыятычным лагеры «Лідар»


У 120-й асобнай механізаванай брыгадзе пачаў працу раённы выязны лагер "Лідар". Трыццаць вучняў 3-10 класаў на працягу першых дзевяці дзён жніўня спасцігаюць таямніцы армейскага побыту, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, наведваюць экскурсіі і знаёмяцца з гісторыяй Узброеных Сіл.


Браты Аляксей і Міхаіл Цэндзеры вучацца ў 84-й сярэдняй школе. Да гэтага ў лагерах з ваенным ухілам падлеткі яшчэ не былі.

- Нам расказаў пра гэты лагер сацыяльны педагог. А так паказалі, як праходзіць паласу перашкод, збіраць і разбіраць аўтамат Калашнікава... Самае складанае – гэта рана ўстаць. Пад'ём тут а шостай гадзіне раніцы. І самае галоўнае – тут усё зусім не так, як у кіно.

Падлеткаў курыруюць выхавацелі і ваеннаслужачыя, якія распавядаюць пра тонкасці службы. І як паказвае практыка, удзел у такіх лагерах мае пасля вялікі эфект. Калі падлеткі становяцца паўнагадовымі, іх ужо не палохае перспектыва тэрміновай службы, яны ўжо ведаюць і ўяўляюць, менавіта што будзе іх чакаць пасля прызыву ў войска.

- Праграмай спланаваны разнастайныя мерапрыемствы для выхаваўчай працы, культурнай праграмы, а яшчэ мы прышчэпліваем навыкі, якія згадзяцца ў жыцці, - кажа старшы афіцэр аддзялення ідэалагічнай працы вайсковай часці 04147 Грыгорый Сівіцкі. - Хлопчыкі вучацца, як правільна распаліць касцёр, паводзіць сябе ў лесе, каб не заблукаць. І ўжо бачна, як яны аб'ядналіся за гэты час. А каб адчувалі сябе яшчэ больш упэўнена, мы праводзім і псіхалагічныя трэнінгі. Да таго ж яны пастаянна бачаць побыт ваеннаслужачых тэрміновай службы як ён ёсць і кантактуюць з імі. Так армія перастае быць для хлопцаў закрытай кнігай.

На фоне астатніх хлопцаў выдзяляецца Дзмітрый Буйніч, які камандуе першым узводам. Хлопец перайшоў у дзявяты клас, але здаецца дасведчаным і дысцыплінаваным не па гадах.

- Я сачу за парадкам, дублюю каманды камандзіраў, бужу хлопцаў па раніцах. Я адказваю і за дысцыпліну. Калі нехта з хлопцаў дапусціў парушэнне, то адказвае і ён, і я. Мне падабаецца тое, што лагер бясплатны, арганізавана пяціразовае харчаванне. Па душы парадак і дысцыпліна ў часці. У мяне бацька - падпалкоўнік запасу. І яшчэ з самага маленства ён браў мяне з сабой на службу. Так я і прывык да вайсковага побыту. Больш за тое, вельмі хачу служыць і паступаць у будучыні Вайсковую акадэмію.

А вось пятнаццацігадовы Андрэй Яфрэмаў ужо паўтара гады захапляецца паркурам. Гэта здольнасць перамяшчацца па любым рэльефе ў любых абставінах. Вучыць пад кантролем дарослых таямніцам гэтага майстэрства і іншых хлопцаў. Сам жа спасціг іх дзякуючы шматлікім відэаролікам у інтэрнэце.

- Я пабачыў, як многія мае равеснікі пераадольваюць паласу перашкод. І вырашыў паказаць, як гэта можна зрабіць лепш. Можам і некаторым вайскоўцам ужо даць фору.

Начальнік лагера Валерыя Швед знаходзіцца ў часці ўвесь дзень – ад восьмай раніцы да дзявятай вечара. Хлопчыкі літаральна акружылі дзяўчыну і наперабой кажуць, што вельмі цёпла да яе адносяцца.

- Зараз у лагеры 24 падлеткі – некаторыя пакінулі часць па сямейных абставінах. Сярод дзяцей шасцёра стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых. Так, можа, не ўсе хлопцы простыя, але ўсе яны аб'ядналіся. І на некалькі дзён мы сталі адной вялікай сям'ёй.

Мяркуецца, што ў спартыўна-патрыятычных лагерах за лета адпачнуць больш за 10 тысяч навучэнцаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.