Вы тут

Адбыўся валанцёрскі open-aіr «Мы — каманда!»


У сталічным Дзіцячым парку імя Максіма Горкага адбыўся валанцёрскі open-aіr «Мы — каманда!». На сустрэчу пад адкрытым небам Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў кандыдатаў у валанцёры на Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2018» і ўдзельнікаў гэтага конкурсу розных гадоў.


Оpen-aіr аб'яднаў каля 70 актывістаў Саюза моладзі, многія з якіх мелі добраахвотніцкую практыку на буйнамаштабных міжнародных спартыўных і культурна-забаўляльных мерапрыемствах. Свае пытанні яны маглі задаць Вользе Сацюк, першай беларусцы, якая прадставіла краіну песняй «Танцуй» на дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2003 годзе, і валанцёру БРСМ «Добрае Сэрца» Хелене Мерааі — прадстаўніку Беларусі на гэтым папулярным конкурсе ў 2017 годзе.

У праграме мерапрыемства была работа інтэрактыўных пляцовак і інфапункта па прыёме заявак «Я валанцёр!», трэнінгі на камандаўтварэнне, абмен вопытам удзелу ў праектах міжнароднага фармату, танцавальны батл «Мы разам!» і іншае.

Нагадаем, у пачатку ліпеня Саюз моладзі даў старт набору валанцёраў, якія пад эгідай Белтэлерадыёкампаніі ў перыяд з 1 да 27 лістапада будуць задзейнічаны ў рабоце з замежнымі дэлегацыямі, што прыбудуць у Беларусь для ўдзелу ў мерапрыемствах дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018», а таксама тэхнічнага, творчага персаналу, які займаецца падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага маштабнага міжнароднага форуму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Валанцёр, да дзіцячага «Еўрабачання» будзь гатоў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».