Вы тут

Грамадскасць Навагрудка выступіла за добраўпарадкаванне тэрыторыі крыніцы


Грамадскасць Навагрудка выступіла з ініцыятывай добраўпарадкавання тэрыторыі крыніцы, размешчанай у самым цэнтры горада, у ваколіцах Замкавай гары.


Раённыя арганізацыі БРСМ і «Белай Русі» арганізавалі з гэтай нагоды працоўную акцыю. Актыў грамадскіх аб'яднанняў правёў абкошванне пустазелля навокал, ачысціў саму крыніцу ад камення і галінак. Дзякуючы сумесным намаганням яна набыла новы дагледжаны выгляд. Цяпер жыхарам і гасцям горада будзе зручна набраць вады ў гэтым прыгожым куточку.

— Нашы продкі заўсёды старанна аберагалі крыніцы. Людзі сачылі, каб у ваду не трапляла смецце, упрыгожвалі месцы вакол іх. На жаль, сучаснае жыццё, цэнтральнае водазабеспячэнне прывялі да таго, што некаторыя крыніцы сталі закінутымі і незапатрабаванымі. Апошнім часам для нас жыццёва важнай праблемай з'яўляецца вяртанне да вытокаў, адраджэнне беражлівага стаўлення да розных прыродных аб'ектаў, — кажа першы сакратар Навагрудскай раённай арганізацыі БРСМ Вольга Шнігір. — У тым ліку і крыніцы неабходныя ўсім нам, каб памятаць продкаў, паважаць традыцыі народа, сваёй малой радзімы. Да таго ж яны свайго кшталту паказчык экалагічнага стану таго месца, у якім знаходзяцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Крыніца, дай вады напіцца!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».