Вы тут

На базе мінскіх устаноў прафтэхадукацыі уводзяць дзевяць новых кваліфікацый


У новым навучальным годзе на базе сталічных устаноў прафтэхадукацыі распачнецца падрыхтоўка па дзевяці новых для горада кваліфікацыях.


Так, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту будзе рыхтаваць памочнікаў машыніста электрацягніка. Каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — кавалёў ручнога кавання і абліцоўшчыкаў сінтэтычнымі матэрыяламі. Каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работ — слесараў-электрыкаў па рамонце электраабсталявання і зборцы металаканструкцый. У прафесійна-тэхнічным каледжы лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва з'явіцца спецыяльнасць «прыёмшчык заказаў (цырульніцкія паслугі)», у механіка-тэхналагічным каледжы — «кулінар мучных вырабаў», прафесійным ліцэі № 9 аўтамабілебудавання — «маляр (па метале)». Каледж будаўнікоў, ліцэі № 7 і № 12 будаўніцтва вядуць набор на спецыяльнасць «мантажнік каркасна-абшывачных канструкцый сухога будаўніцтва». Гэтая прафесія — новая не толькі для горада, але і для краіны.

Новыя спецыяльнасці з'явяцца і ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання распачнецца падрыхтоўка па спецыяльнасці «сацыяльная работа», а ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. А. Кедышкі — па спецыяльнасці «візуальны мерчандайзінг».

Прыём дакументаў на дзённую форму навучання будзе весціся ва ўстановах прафтэхадукацыі да 20 жніўня. Калі да канца гэтага тэрміну не ўсе планавыя месцы будуць запоўненыя, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года.

Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца 9 жніўня, на платную форму навучання — 16 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Новыя кваліфікацыі для рабочых рук

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.