Вы тут

Акцыя "Свабодны раяль" пройдзе ў Мінску 11 жніўня


Акцыя "Свабодны раяль" пройдзе ў Мінску 11 жніўня з 18.00 да 19.00, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.


Мінчане і госці сталіцы змогуць выканаць любімыя музычныя творы для шырокай публікі. У праекце няма абмежаванняў па ўзросце і музычных густах.

  • Акцыя праводзіцца чацвёрты год і стала часткай культурнага жыцця беларускай сталіцы, традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю ў юных мінчан. Пасля яе завяршэння пачнецца пяты канцэрт фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom". На сцэне выступіць музычная капэла "Санорус".
  • Музыканты выканаюць праграму "Ад барока да сучаснасці". Са сцэны фестывалю прагучаць творы Вівальдзі і Моцарта, рамантычныя мелодыі Фарэ, Рэспігі, Уільямса, іскрамётныя танцавальныя рытмы Пьяцолы і Маркеса.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».