Вы тут

Тут дапамогуць працаўладкавацца


Увага! Кожны тыдзень у чацвер у 10.30 па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 3 працуе камісія па працаўладкаванні незанятага насельніцтва.


Такая аб'ява вісіць на сайце Слаўгарадскага райвыканкама ў рубрыцы «Вакансіі і працаўладкаванне». Падобныя ёсць на электронных рэсурсах кожнага з раёнаў. Магчыма, толькі крыху з іншымі фармулёўкамі і днямі прыёму. У Хоцімску, напрыклад, штодзённа працуе тэлефонная лінія па «пытаннях рэалізацыі актыўных мер садзейнічання занятасці насельніцтва». Словам, у вобласці робіцца ўсё для таго, каб чалавек, які хоча працаваць, не застаўся са сваёй праблемай сам-насам. Усяго па вобласці створана 23 камісіі, якія садзейнічаюць занятасці насельніцтва.

— Яны пачалі працаваць яшчэ летась, а сёлета ў рамках рэалізацыі Дэкрэта № 1 створаны пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі гэтай работы, — паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Хадускіна. — У кожнай працуе па 15 і болей прадстаўнікоў зацікаўленых службаў — са сферы адукацыі, аховы здароўя, з праваахоўных органаў і гэтак далей.

Галоўная праблема на сёння — гэта людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртным. А вось такіх, хто не хоча працаваць, бо маленькая зарплата або работа не падабаецца, становіцца ўсё менш. У канцы чэрвеня старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі зацвердзіў парадак узаемадзеяння структурных падраздзяленняў аблвыканкама, гар- і райвыканкамаў па фарміраванні і вядзенні базы даных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».