Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


На чыгунцы

Станцыя «Драгічын» стала лідарам у Брэсцкім аддзяленні Беларускай чыгункі па выніках працы за паўгоддзе. Карэспандэнт «Драгічынскага весніка» запытаў начальніка станцыі Паўла Савіцкага, як атрымалася дасягнуць такога ўзроўню.

Асноўным «лакаматывам» росту стала павелічэнне аб'ёмаў пагрузкі і выгрузкі на 5 %. «Мы жыва цікавімся планамі і дарожнікаў, і будаўнікоў, радуемся, калі даведваемся аб рамонце ці будаўніцтве дарог, жылых дамоў, іншых буйных аб'ектаў. Значыць, і чыгуначная станцыя будзе забяспечана працай! Па чыгунцы дастаўляецца цукар на прадпрыемства «Экзон», шыфер, цэмент і іншыя буйнагабарытныя будаўнічыя матэрыялы філіяла «Гасторг» раённага спажывецкага таварыства. Мы з задавальненнем супрацоўнічаем з усімі, хто да нас звяртаецца», — каментуе Павел Савіцкі.


На жалезным кані

Упершыню ў Ваўкавыску прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па мотакросе «Mасес сuр». Па драйв і энергію на пляцоўку адправіўся карэспандэнт раённай газеты «Наш час».

Фота: vоlkоvуsknеws.bу

За першае месца змагаліся спартсмены з Беларусі, Расіі і Украіны. Да апошняга моманту незразумелы быў лёс гэтых спаборніцтваў: пройдуць яны ці не. І ўсяго за некалькі дзён была падрыхтавана траса мотакросу, у чым вялікая заслуга ў першую чаргу кіраўніцтва і навучэнцаў Ваўкавыскай школы ДТСААФ, а таксама работнікаў камунальнай гаспадаркі. Старшыня Беларускай федэрацыі матацыклетнага спорту Аляксандр Драгун адзначыў высокую арганізацыю спартыўных мерапрыемстваў, падзякаваў райвыканкаму за падтрымку і дапамогу ў іх правядзенні і паабяцаў у наступным сезоне правесці яшчэ адно еўрапейскае першынство ў Ваўкавыску. Спаборніцтвы дзяліліся па пяці класах матацыклаў. Ва ўсіх відах перамаглі беларусы, прычым у трох — ваўкавычане.


Пяшчотны бізнес

Калі сястра Веры Бурлаковай збіралася купляць рэчы для свайго будучага немаўляці, яна перагледзела немагчыма вялікую колькасць сайтаў з такімі ж немагчыма высокімі коштамі. І тут Вера зразумела, што магла б рабіць такія ж прыгожыя рэчы танней і радаваць будучых матуль. Так у яе з'явіўся свой бізнес, пра які расказвае газета «Пухавіцкія навіны».

Усе эксперыментальныя мадэлі разышліся па знаёмых і сябрах у якасці падарункаў. Калі набіла руку, Вера зарэгістравалася ў якасці рамесніка. Папоўніла свой «машынны парк» сучаснымі швейнымі машынкамі. Зараз у асартыменце пледы, падушачкі і цацкі. Выбірала такі занятак для сябе ў тым ліку для таго, каб працаваць і ўдзяляць шмат часу сям'і. Дарэчы, у яе двое дзетак. Шыць і вышываць вучылася ў дзяцінстве з матуляй і бабуляй, таксама дапамаглі і школьныя ўрокі працы. Лічыць, што гэта карысныя навыкі. Вось яны і спатрэбіліся.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.