Вы тут

Свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» пройдзе ў Навагрудку


Усіх запрашаюць на свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой», якое адбудзецца ў райцэнтры 25 жніўня.


Мерапрыемства пройдзе на галоўнай плошчы горада — Леніна. Апоўдні акрамя канцэртнай праграмы ўсе прысутныя змогуць пачаставацца смакатой падчас прома-акцый ад мясцовых прадпрыемстваў на пляцоўках «Вясёлы мельнік», «Сырная даліна», «Квас для Вас».

На працягу дня будуць працаваць «Рамесніцкі праспект», падворкі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, выстаўкі-дэгустацыі, майстар-класы, сваю прадукцыю прапануе Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.

Завершыцца свята канцэртам гурта Sіngіng ROСK і вулічнай дыскатэкай.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.