Вы тут

У выхадныя спякота адступіць. Ненадоўга


У Беларусі ў выхадныя спякота спадзе і пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Дзякуючы антыцыклону апошні дзень працоўнага тыдня, 10 жніўня, будзе гарачы і ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў па ўсходзе да плюс 19 па захадзе краіны, днём будзе 25—30 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 32 градусаў.

У гэтыя выхадныя атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы, абумовіць кароткачасовыя дажджы і ненадоўга аслабіць спякоту, канстатавалі ў Белгідрамеце.

У суботу, 11 жніўня, ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 градусаў цяпла, днём у асноўным плюс 25—31, толькі па паўночным захадзе краіны яна паднімецца не вышэй за 19—24 градусы цяпла.

У нядзелю, 12 жніўня, ноччу пад уплывам франтальнага падзелу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Днём у асобных раёнах таксама не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём у асобных раёнах — з парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—18 градусаў цяпла, днём плюс 20—27.

У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам антыцыклону, дажджы малаверагодныя, а тэмпературны фон пачне павышацца.

У панядзелак, 13 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 цяпла, днём плюс 22—28, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 30 градусаў.

У аўторак, 14 жніўня, прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у заходніх раёнах рэспублікі магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 12—19 градусаў цяпла, днём плюс 27—32.

«Вада ў рэках і вадаёмах Беларусі ўжо добра прагрэлася, тэмпература вады ў асноўным складае плюс 21—24, на рацэ Прыпяць вада прагрэлася да 24—26 градусаў. Акрамя таго, у сувязі з гарачым і сухім надвор'ем устанавілася высокая пажаранебяспека лясоў, будзьце асцярожныя з агнём», — праінфармавалі ў Белгідрамеце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».