Вы тут

Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету абмяркуюць у Азёрах


ХIV Міжнародная школа-канферэнцыя “Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету” пройдзе з 13 па 23 жніўня на базе санаторыя "Азёрны" у Гродзенскім раёне. Гэта вядучая айчынная пляцоўка для абмеркавання сучасных пытанняў фізікі элементарных часціц, тэарэтычнай фізікі і сучасных ядзерна-фізічных тэхналогій.


У гэтым годзе навуковы форум прысвечаны памяці прафесара Мікалая Шумейкі, які зрабіў найважнейшы ўнёсак у развіццё фізікі высокіх энергій ў Беларусі.Мерапрыемства збярэ больш за 130 навуковых работнікаў і даследчыкаў, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя цэнтры Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Казахстана, Швейцарыі, Сербіі, ЗША, Францыі, Кітая і іншых краін. Ад Белдзяржуніверсітэта прымуць удзел больш за 40 студэнтаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў Інстытута ядзерных праблем БДУ, фізічнага факультэта і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А. Д. Сахарава.

Вучоныя прадставяць свае даклады і лекцыі на тэмы “Апошнія эксперыментальныя вынікі сусветных ядзерна-фізічных цэнтраў”, “Даследаванні іёнаў (NICA, LHC, FAIR)”, “Будучыя эксперыменты на LHC і іншых калайдарах”, “Непаскаральная фізіка, астрафізіка і касмалогія”, “Новыя напрамкі ў квантавай тэорыі поля”, “Ядзерная медыцына” і іншыя. Рабочай мовай канферэнцыі з'яўляецца англійская.

Па выніках навуковага форуму будзе выдадзены зборнік дакладаў удзельнікаў.

Даведка:

Першая міжнародная школа-канферэнцыя прайшла ў 1971 годзе. Многія яе ўдзельнікі сталі вядомымі навукоўцамі, а таксама кіраўнікамі буйных навуковых калектываў. Адзін з лектараў школы 1973 года пазней стаў Нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы.

Арганізатарам міжнароднай школы-канферэнцыі выступаюць Інстытут ядзерных праблем БДУ ў супрацоўніцтве з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Расія) і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».