Вы тут

У суботу ў Верхнім горадзе пакажуць фільм "Аднойчы ў Германіі"


На адкрытым кінасеансе ў Верхнім горадзе 11 жніўня пакажуць фільм «Аднойчы ў Германіі», паведамілі ва УП «Кінавідэапракат».


Камедыя нямецкага рэжысёра Сэма Гарбарскі выйшла ў пракат у 2017 годзе. Дзеянні ў ёй разгортваюцца ў 1946 годзе ў Франкфурце. Прадпрымальны Давід Берман і шасцёра яго сяброў пазбеглі жахаў нацысцкага рэжыму і цяпер марыць эміграваць у Амерыку. Калі запаветная мара вось-вось стане явай, мінулае Давіда прыцягвае ўвагу бескампраміснай Сары Сайман, прадстаўніка амерыканскіх войскаў у Германіі. Яна падазрае Бермана ў супрацоўніцтве з нацысцкім рэжымам і ўсімі сіламі спрабуе вывесці яго на чыстую ваду. Але нават гэтая жалезная жанчына не ў сілах выстаяць перад яго шармам.

Стужка прадастаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя".

Атрымаць асалоду ад кінакарціны на адкрытым паветры можна будзе ў дворыку гатэля "Манастырскі" на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 6. Пачатак а 21:00. Уваход вольны.

Паказ арганізаваны ў рамках праекта Open Air CINEMA сеткай кінатэатраў "КіноМінска" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.