17 Жнівень, пятніца

Вы тут

Каля 400 сувораўцаў і кадэтаў удзельнічаюць у ваенна-патрыятычнай змене


Ва Усерасійскім цэнтры “Арляня” распачалася ваенна-патрыятычная змена “Айчыны годныя сыны”, якая сабрала навучэнцаў сувораўскіх ваенных (нахімаўскага ваенна-марскога) і кадэцкіх вучылішчаў Беларусі і Расіі.


Яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 11 жніўня. Удзельнікі змены пройдуць урачыстым маршам і падымуць над лагерам дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прымуць удзел у конкурсе строю і песні, спартыўных і забаўляльных мерапрыемствах.

Плануецца, што цырымонію адкрыцця ваенна-патрыятычнай змены наведае старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Гайдукевіч. Ён выступіць з прывітальным словам ад саюзных дэпутатаў.

17 жніўня ў рамках змены пройдзе Дзень Саюзнай дзяржавы. Праграма свята прадугледжвае арганізацыю кадэтамі і сувораўцамі выставы-прэзентацыі сваіх вучылішчаў, удзел у ваенна-тэхнічнай гульні “Нашчадкі перамогі”, правядзенне тэматычнага вечара “Расія і  Беларусь у Саюзнай дзяржаве”.

У гэтым годзе ў мерапрыемстве Саюзнай дзяржавы прымае ўдзел 381 выхаванец  сувораўскіх ваенных і кадэцкіх вучылішчаў з розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў.

28 жніўня адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця змены. Госцем мерапрыемства стане член Камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка. На цырымоніі закрыцця будуць падведзены вынікі змены і ўзнагароджаны пераможцы мерапрыемстваў. Святочны дзень завершыцца ўрачыстай лінейкай пасвячэння ў “Арляняты”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.