Вы тут

Акадэмію кіравання «штурмуюць» дзяўчаты


Вынікі прыёмнай кампаніі падвялі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Усяго на першы курс для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені было залічана 197 чалавек:: з іх на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту 100 чалавек і 97 — на платнай аснове. Сярод абітурыентаў, будучых першакурснікаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў,  73% маюць сумарны бал ад 300 і вышэй.


Па інфармацыі прэс-службы акадэміі, прахадны бал на бюджэтнай форме навучання на спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і права” быў 343 (у 2017 годзе — 338), “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” — 336 (у 2017 годзе —291), “кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” — 341 (у 2017 годзе — 310). На платнай форме навучання на спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і права” — 282 бала (у 2017 годзе — 292), “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” — 263 бала (у 2017 годзе — 168), “кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” — 239 балаў (у 2017 годзе — 196).

Сярод залічаных у Інстытут кіраўніцкіх кадраў 67 чалавек (34% ад агульнай колькасці) узнагароджаны залатым ці сярэбраным медалём пасля заканчэння навучальнай установы. Уключаны ў банк адоранай моладзі два чалавекі (1%). Выпускнікоў ліцэяў і гімназій — 100 чалавек  (51% залічаных). Уладальнікаў стабальных сертыфікатаў ЦТ — трое. 

З агульнай колькасці залічаных 21 працэнт мінчан, а 79 працэнтаў — іншагароднія абітурыенты. Дзяўчат сярод будучых першакурснікаў 72 працэнта, юнакоў адпаведна толькі 28 працэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».