Вы тут

Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 13 раёнах Гомельскай вобласці


Пра гэта паведамілі ў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.


Па дадзеных на раніцу 10 жніўня, лясныя масівы для наведванняў закрыліся ў Кастрычніцкім, Буда-Кашалёўскім, Брагінскім, Кармянскім, Чачэрскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Хойніцкім, Добрушскім, Гомельскім, Ельскім, Лоеўскім і Рэчыцкім раёнах. У лясах уведзены чацвёрты клас пажарнай небяспекі з магчымых пяці.

Дажджоў у некаторых раёнах вобласці не было ўжо больш за два тыдні. У лясах кропкава фіксуюцца узгаранні, якія аператыўна ліквідуюцца. Аднак па прычыне сухога гарачага надвор'я сітуацыя штодня ўскладняецца.

Пра тое, што ў лясах уведзена забарона на наведванне, інфармуюць спецыяльныя аб'явы, таблічкі, паведамленні, у тым ліку і ў СМІ і на сайтах дзяржорганаў. Ўезды ў лясны масіў закрываюцца шлагбаўмам. Для папярэджання лясных пажараў, выяўлення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства работнікі лясгасаў праводзяць штодзённыя рэйды. Сачыць за становішчам дапамагаюць і фотапасткі. Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі можа пагражаць штрафам да 25 базавых велічынь (цяпер 1 БВ складае Br24,5).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».