17 Жнівень, пятніца

Вы тут

Мост на МКАД у раёне Лошыцы закрыюць для руху цалкам


Рух па мосце, які прасеў на МКАД у раёне Лошыцы, плануецца закрыць у абодвух напрамках, паведаміў галоўны інжынер ГП "Гардарбуд" Ігар Андрэйчык.


Аб схеме аб'езду ўчастка грамадзян праінфармуе Дзяржаўтаінспекцыя. "Першапачаткова меркавалася, што мост зачыніцца з 11 жніўня, але інфармацыя яшчэ ўдакладняецца. Канчатковае рашэнне пра час пачатку работ не прынята", - адзначыў Ігар Андрэйчык.

Аварыйны пуцеправод закрыюць да 7 лістапада, хоць раней паведамлялася аб 1 кастрычніка. "Дадатковае абследаванне паказала неабходнасць мяняць усе 28 бэлек, што павялічвае тэрміны рамонту", - паведаміў галоўны інжынер "Гардарбуда".

Будаўнікі ўжо вядуць разбор участка. Прычына здарэння - дэфект аднаго з перакрыццяў.

Як паведамлялася, пуцеправод узведзены ў 1985 годзе, апошняя рэканструкцыя праводзілася 17 гадоў таму. Пакуль перакрыты толькі адзін напрамак, па знешнім кальцы рух ажыццяўляецца без абмежаванняў. Распрацавана схему праезду на развязцы Ігуменскага тракту, вуліцы Бабушкіна і МКАД. З 6 жніўня рух праз з'езды і пад аварыйным мостам закрыты, праехаць можна па вуліцах Янкі Лучыны і Чыжэўскіх.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.