Вы тут

Згублены гаджэт можна знайсці


Такую магчымасць забяспечвае мабільны аператар МТС. Паслуга «Пад абаронай» дапаможа знайсці і вярнуць смартфон або планшэт у выпадку іх страты або крадзяжу.


Яна дазваляе заблакаваць згублены або скрадзены гаджэт у рэжыме анлайн або па званку ў цэнтр калектыўнага карыстання і прадухіліць тым самым непажаданы доступ да персанальных даных, адсачыць гісторыю перасоўванняў прылады і даведацца пра яе цяперашняе месцазнаходжанне. Акрамя таго, абаненты паслугі могуць ажыццявіць аддалены фотазахоп з франтальнай камеры, што дадаткова павышае шанцы на паспяховае вяртанне прылады яе гаспадару.

Яшчэ адна важная опцыя новага сэрвісу — устаноўка электроннага стыкера з ідэнтыфікацыйным нумарам і кантактнай інфармацыяй. Дзякуючы яму чалавек, які знайшоў дэвайс, будзе ведаць, як вярнуць яго ўладальніку. У якасці матывацыі за вяртанне прадугледжана ўзнагароджанне. Прычым яго выплату, таксама як і сувязь з адрасатам, кампанія цалкам бярэ на сябе. Новы сэрвіс працуе кругласутачна па ўсім свеце, як і кур'ерская дастаўка.

Праграма «Пад абаронай» сумяшчальная са смартфонамі і планшэтамі пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Аndrоіd версіі 4.4 і вышэйшай. Падрабязнасці пра паслугу «Пад абаронай» і інструкцыі па яе падключэнні і выкарыстанні можна знайсці па адрасе рrоtесt.mts.bу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.