Вы тут

Пешая вуліца ў Гродне набывае рысы музычнага Брадвея


З нядаўніх часоў у цэнтры горада можна пачуць не толькі вулічных музыкаў, але і «высокае» мастацтва ў літаральным сэнсе. Прафесійныя музыканты выконваюць класічныя творы з балкона другога паверха гістарычнага будынка.


Артысты Гродзенскай абласной філармоніі ўпершыню выступілі на балконе мінулым летам. Канцэрты мелі поспех, а сёлета яны сталі праводзіцца кожны тыдзень.

— З кожным разам аўдыторыя расце, — зазначае намеснік дырэктара Гродзенскай абласной філармоніі Ганна Лычкоўская. — І гэта не толькі выпадковыя слухачы, якія ідуць з работы ці проста апынуліся па нейкіх справах у цэнтры горада. Сюды прыходзяць спецыяльна, мы шырока інфармуем аб канцэртах. Бачым, што ў натоўпе ёсць і турыстычныя групы.

Рэпертуар канцэрта на балконе класічны. У асноўным гэта арыі з вядомых опер і аперэт — Кальмана, Глінкі, Дунаеўскага... Тут можна пачуць віртуоза-
баяніста і джазавыя кампазіцыі на саксафоне. Велічна гучыць з вышыні вядомая «Ave Marіa» Шуберта.

— Нашы артысты выступаюць не толькі на балконе, — расказвае Ганна Лычкоўская. — Сёлета мы адкрылі сваім канцэртам аглядную пляцоўку на беразе Нёмана з праграмай Ратонда-АРТ. Ідэя нарадзілася перад фестывалем нацыянальных культур. Думаем, што выступленні тут стануць традыцыйнымі. Вулічныя канцэрты таксама праводзім у дворыках гістарычнага цэнтра горада.

Такая форма канцэртнай дзейнасці ўжо выклікала пэўны рэзананс у горадзе. Разам з тым «выхад на вуліцу» можна назваць вымушаным крокам, бо будынак абласной філармоніі ўжо даволі працяглы час знаходзіцца на рэканструкцыі. І хоць будаўнічыя работы амаль завершаны, значныя сродкі неабходны на закупку абсталявання. У філармоніі спадзяюцца, што будынак будзе нарэшце адноўлены і ўпарадкаваны да канца года. Між іншым, узнікае пытанне: ці застануцца ў праграме артыстаў вулічныя канцэрты, якія так прыйшліся ўсім даспадобы і надаюць старажытнаму цэнтру новы каларыт?

На гэта пытанне ў філармоніі адказалі станоўча: выступленні і на балконе, і ў дворыках будуць працягвацца надалей. Канцэрты нават аб'яднаны ў асобны праект — «Мелодыі старога двара». У артыстаў ёсць намер выступіць на даху гарадскога ўнівермага, дзе адмыслова для гэтых мэт рыхтуецца пляцоўка.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Калі сцэна — балкон...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».