Вы тут

Экспедыцыя «Дарога да святыняў» стартуе напрыканцы жніўня


Штогадовая Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга па добрай традыцыі з'яўляецца састаўной часткай Дня беларускага пісьменства. Сёлета ў апошнія дні жніўня экспедыцыя дваццаць пяты раз адправіцца па чарговым маршруце праз гарады і вёскі Беларусі. Прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі разам з духавенствам наведаюць розныя рэгіёны краіны і завершаць сваё перадсвяточнае паломніцтва ў Іванаве — сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства.


Фо­та­вы­стаў­ка пра дзей­насць экс­пе­ды­цыі ў за­ле Ру­жан­скай біб­лі­я­тэ­кі.  Ма­тэ­ры­я­лы экс­па­зі­цыі пад­рых­та­ва­ныя ў рэ­дак­цыі га­зе­ты «Звяз­да».

У гэтыя дні арганізатары экспедыцыі занятыя адказнай справай: схематычна пракладзены маршрут даводзіцца да ведама мясцовых улад, царкоўнай грамадскасці, каб разам выпрацаваць найбольш зручны план для сустрэч з жыхарамі населеных пунктаў, правядзення там набажэнстваў, творчых сустрэч, навукова-практычных канферэнцый. Наведваючы мясціны будучай паездкі, арганізацыйныя групы таксама праводзяць творчыя сустрэчы з жыхарамі, знаёмяць з фотавыстаўкай матэрыялаў папярэдніх экспедыцый.

Скарбніца нашай веры і духоўнасці, спадчыннае багацце нашага пісьменства — вось пра што будуць расказваць падчас экспедыцыі вядомыя літаратары, гісторыкі, дзеячы мастацтва. Ва ўсіх населеных пунктах разам з жыхарамі, насельнікамі манастыроў і прыхаджанамі храмаў яны будуць (як гэта рабілі ва ўсе мінулыя гады) садзіць дрэўцы сімвалічнага Саду супольнай малітвы. На ўсім маршруце будуць асвячаць Дабратворным агнём ад Гроба Гасподняга помнікі славы і мужнасці нашага народа, на пахаваннях загінулых воінаў і партызан прагучаць памінальныя ліціі. Удзельнікі сёлетняга паломніцтва наведаюць школы і правядуць урокі беларускага пісьменства.

арк­ва Свя­той Трой­цы ў Це­ля­ха­нах — адзін са ста­ра­жыт­ных хра­маў,  дзе па­бы­ва­ла гру­па пад­рых­тоў­кі экс­пе­ды­цыі.

Агульная працягласць маршруту дваццаць пятай рэспубліканскай экспедыцыі «Дарога да святыняў» складзе тысячу кіламетраў. 29 жніўня яна пабывае ў Лагойскім, Смалявіцкім, Пухавіцкім раёнах. 30 жніўня — у Дзяржынскім, Клецкім раёнах. 31 жніўня — у Баранавіцкім, Пружанскім, Івацэвіцкім раёнах. 1 верасня ў Пінскім, Іванаўскім раёнах. 2 верасня пасля Божай літургіі экспедыцыя прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Свята беларускага пісьменства ў Іванаве.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».