24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар'ерамі


У фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі. Памэла Дуткевіч заняла другое месца — 12,72 сек, Сіндзі Роледэр стала бронзавым прызёрам — 12,77 сек.


З поспехам беларускую спартсменку павіншаваў Прэзідэнт. «Гэтая выдатная перамога ў саперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню прынесла шмат станоўчых эмоцый беларускім балельшчыкам», — гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, цудоўнай тэхнічнай падрыхтоўцы Эльвіра Герман працягне паспяховае станаўленне ў дарослым спорце, пакараючы вышэйшыя прыступкі п'едэсталаў найбуйнейшых спаборніцтваў. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.

«Падчас выхаду на старт хацела толькі залаты медаль, — адзначае Эльвіра. — На старце сказала сабе: залаты або ніякі. Калі ўсё атрымалася, абрынуўся шквал эмоцый. Побач са мной бегла Памэла Дуткевіч з Германіі, баялася, што яна плячом можа ўлезці першай на фінішы, але гэтага не здарылася. Да гэтага чэмпіянату разам з трэнерам Віктарам Мясніковым прарабілі вялікі аб'ём работы, я ўжо стабільна бегла ў раёне 12,60—12,80 сек. У Берліне паказала свой вынік, хоць перад пачаткам чэмпіянату адчувала праблемы са здароўем. Калі выйшла на старт, пачаўся невялікі дождж, і я падумала пра тое, што гэта добры знак, бо ўмею бегаць пад дажджом».

Нагадаем, у 2016 годзе Эльвіра Герман заваявала залаты медаль маладзёжнага чэмпіянату свету.

Адзначым, што ў фінальным забегу ў Берліне выступіла і Аліна Талай, якая не змагла фінішаваць, дапусціўшы памылку на бар'еры.

Залатая ўзнагарода Герман стала чацвёртай у скарбонцы беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне. Раней бронзавымі прызёрамі сталі Дзмітрый Дзюбін у хадзе на 50 км, у штурханні ядра — Алена Дубіцкая і дзесяціборац Віталь Жук. Дзякуючы «золату» Герман Беларусь перамясцілася на шостае месца ў медальным заліку.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: «Умею бегаць пад дажджом»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.