Вы тут

У Беларусь па двухбаковым бязвізе прыляцелі першыя кітайскія турысты


У Беларусь па двухбаковым бязвізавым рэжыме прыляцелі першыя кітайскія турысты.


Першым турыстам, які ўступіў на беларускую зямлю з трапа самалёта, стаў менеджар па продажы адной з кампаній Пекіна Сін Юй. Ён атрымаў падарункавы сертыфікат на пражыванне ў адным з гатэляў Мінска па ВІП-праграме. Такім правам ён можа скарыстацца сёння ці ў іншы раз, прыляцеўшы ў Беларусь з сям'ёй. Тэрмін дзеяння сертыфіката адзін год - да жніўня 2019 года.

Як распавёў Сін Юй, ён у другі раз прыляцеў у нашу краіну і быў рады навіне, што цяпер гэта можна рабіць на бязвізавай аснове. "Я адмыслова тэлефанаваў у ваша пасольства, каб удакладніць новыя правілы ўезду ў Беларусь. Увядзенне бязвізавага рэжыму значна ўсе спрасціла, дастаткова толькі купіць білет. Беларусь вельмі прыгожая краіна, людзі добрыя, у вас выдатная прырода, тут можна заняцца паляваннем, рыбалкай. Мне вельмі падабаецца беларуская кухня, асабліва дранікі і рыба. У гэты раз зноў буду спрабаваць стравы вашай нацыянальнай кухні ", - адзначыў кітайскі госць.

Па словах намесніка дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталя Грыцэвіча, з кітайскім рынкам Беларусь працуе даўно і планамерна. "2018-ы быў абвешчаны Годам турызму Беларусі ў Кітаі, і падпісанне пагаднення па 30-дзённым бязвізавым знаходжанні для грамадзян дзвюх краін - лагічны яго працяг. Акрамя таго, мы праводзім вялікую працу па паляпшэнні нашай інфраструктуры, каб кітайскія турысты адчувалі сябе тут камфортна" , - сказаў ён.

Віталь Грыцэвіч дадаў, што пагадненні аб бязвізавым рэжыме вельмі эфектыўныя. У якасці прыкладу ён прывёў Аргенціну. "Мы падпісалі аналагічнае пагадненне з Аргенцінай у мінулым годзе і ўжо бачым, што яго эканамічны эфект даволі высокі. Толькі за паўгода Беларусь наведалі ў 6 разоў больш аргентынцаў, чым за ўвесь 2017 год. Думаю, што колькасць кітайскіх грамадзян, якія захочуць наведаць Беларусь як у турыстычных мэтах, так і па бізнесе, павялічыцца", - рэзюмаваў ён.

Пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем ўступіла ў сілу сёння. Беларусы могуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла дзейнічае для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча застацца ў краіне больш за 30 дзён або заняцца вучэбнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць адмысловую візу. У бязвізавы рэжым закладзены прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі. Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавы рэжым для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа падчас рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў КНР. З падпісаннем дакумента Беларусь аказалася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.