Вы тут

136 старажытных магільняў


Выявілі археолагі ў правінцыі Шаньдун.


Ва ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун археолагі раскапалі 136 магільняў эпохі Усходняй Чжоу ( 770-256 гг. да н.э.), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Па паведамленні правінцыйнага інстытута культурнай спадчыны і археалогіі, могілкі размешчаны ў вёсцы Дахау горада Тэнчжоу. Даследчык вышэйзгаданага інстытута Лю Яньчан сказаў, што раскопкі на могілках пачаліся ў кастрычніку мінулага года. Да цяперашняга моманту былі знойдзеныя 100 маленькіх і 36 вялікіх і сярэдніх магільняў, а таксама больш за 800 керамічных, нефрытавых, касцяных і бронзавых вырабаў. "Грунтуючыся на памеры магільняў, размяшчэнні і колькасці рытуальных пахавальных прадметаў, можна зрабіць выснову, што пахаванні вялікіх і сярэдніх памераў магчыма належалі прадстаўнікам дваранства. Іх этнічная прыналежнасць пакуль яшчэ не вызначана", - распавёў Лю. 

"Чалавеку самага высокага сацыяльнага ўзроўню належала грабніца, якая прадстаўляла сабой 40-метровую камеру. У ёй былі знойдзены шматлікія артэфакты, уключаючы тры велізарных бронзавых трыножка і цела пецярых людзей, пахаваных жыўцом разам з гаспадаром. Асоба таго, каму належала дадзеная магільня, складана вызначыць, бо раней яна была абрабаваная, дадаў даследчык.

Археолагі выявілі, што структура магільняў, пахавальныя звычаі, форма і арнаменты на артэфактах уключалі ў сябе элементы культуры старажытных плямёнаў дун'і. "Гэта даказвае, што ў той перыяд паміж дзяржавамі былі шчыльныя сувязі і частыя культурныя абмены ", - адзначыў Лю Яньчан. Знойдзеныя ў магільнях артэфакты дазволяць людзям зразумець фарміраванне і развіццё культуры ў рэгіёне, паведамілі археолагі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.