Вы тут

Прыяцель Коржыча: З медпункта ён вярнуўся паніклым, скардзіўся на сэрца


Сёння ў судзе па справе аб гібелі радавога Аляксандра Коржыча працягваецца допыт пацярпелых. Паказанні даў адзін з бліжэйшых прыяцеляў Аляксандра па службе - Раман Аскерка.


У спальным аддзяленні ложкі курсантаў стаялі побач. Па словах Рамана Аскеркі, стан Аляксандра да таго, як ён захварэў прастудай і трапіў у медпункт, быў нармальным. "З медпункта ён выпісаўся паніклы, ні з кім не размаўляў", - адзначыў пацярпелы. Коржыч скардзіўся на болі ў сэрцы. Праз прыкладна тыдзень трапіў у медроту.

У медпункце Раман прыяцеля не наведваў. У медроту пайшоў адзін раз, калі ў якасці днявальнага суправаджаў туды іншага захварэлага вайскоўца. Аскерка жадаў пабачыць Коржыча. Аднак дневальны па медроце не змог знайсці ў журнале, дзе менавіта Аляксандр, і сказаў, што яго маглі перавесці ў шпіталь. Пра тое, што Коржыч знаходзіцца ў медроце пад аховай, яго сябар пачуў ад таварышаў па службе. Што тычыцца псіхічнага стану, то курсантам было вядома, што Аляксандра вазілі на праверку.

Пра смерць калегі Раман даведаўся ад следчага, калі той прыйшоў аглядаць асабістыя рэчы Аляксандра.

Дзяржабвінаваўца пацікавіўся ў пацярпелага, ці маглі нестатутныя адносіны паслужыць прычынай гібелі Коржыча. Раман Аскерка не змог адказаць на гэтае пытанне.

Коржыча яго прыяцель ахарактарызаваў як нармальнага таварыскага хлопца. З адным з абвінавачаных, сяржантам Бараноўскім, ён добра меў зносіны. Раман бачыў як Аляксандр некалькі разоў частаваў таго ў буфеце. На думку пацярпелага, такія добрыя ўзаемаадносіны, хутчэй за ўсё, складаліся з-за таго, што Коржыч быў пры грошах і купляў сяржанту прадукты за права не ўдзельнічаць у гаспадарчых работах.

Канфлікты ў Коржыча ўзнікалі з іншым абвінавачаным - Вяжэвічам. Адзін раз той пагражаў Коржыч уперакуліць ложак, калі не купіць яму прадуктаў. Яшчэ неяк кідаў у Аляксандра рыдлёўкі, калі Коржыч пасля сваркі з ім апынуўся ў яме, якая імітуе акоп. Сяржант, па словах Аскеркі, кінуў пад ногі Коржыча некалькі лапат. Трэці фігурант справы - Скуратовіч, у непасрэдным падначаленні якога знаходзіўся Коржыч, пры гэтым прысутнічаў, але спыніць Вяжэвіча не спрабаваў.

На этапе папярэдняга следства Аскерка даваў паказанні, што Аляксандр шукаў абароны ад Вяжэвіча у Бараноўскага. Пра гэта яму казаў сам Коржыч, пацвердзіў сёння на судзе пацярпелы.

Ён таксама распавёў пра факты нестатутных адносін: выкупе мабільных тэлефонаў (сам заплаціў за свой Br30), пакараннях ў выглядзе пракачак-адцісканняў, так званай раздачы сабак - ударах нагой па галёнцы.

У якасці пацярпелых па справе праходзяць 58 чалавек, у ліку якіх маці загінулага Святлана Коржыч і вайскоўцы. Яна дала паказанні 9 жніўня, як і некаторыя былыя калегі абвінавачаных. Сёння допыт працягваецца.

Мінскі абласны суд праводзіць разбіральніцтва ў будынку суда Маскоўскага раёна.

Абвінавачанымі па справе праходзяць сяржант Яўген Бараноўскі, яму ставіцца здзяйсненне злачынстваў па ч.1,2 арт.430 КК (атрыманне хабару і паўторнае атрыманне хабару) і ч.3 арт.455 КК (перавышэнне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы), на падставе ч. 1 арт.205 КК (крадзеж). Па справе таксама праходзяць сяржант Антон Вяжэвіч (ч.1,2 арт.430, ч.3 арт.455 КК) і малодшы сяржант Ягор Скуратовіч (ч.1,2 арт.430, ч.3 арт.455 КК).

Спачатку ў судзе дапытаюць пацярпелых і сведак, вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы, пасля чаго пяройдуць да допыту абвінавачаных.

У першы дзень судовага разбору, 8 жніўня, дзяржабвінаваўца зачытаў абвінавачванне тром фігурантам справы. Абвінавачаныя, як падкрэсліў на працэсе пракурор, здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да падначаленых, у тым ліку Коржыча. Сістэматычна жорстка абыходзіліся з імі, зневажаючы гонар і годнасць. Яны адкрыта і дэманстратыўна ўжывалі да іх гвалт, здзекаваліся, забіралі прадукты, патрабавалі купляць іх і хабары. Пры гэтым дзяржабвінавачанне мяркуе, што фігуранты справы не прадбачылі цяжкіх наступстваў - самагубства Коржыча. Аднак пры неабходнай ўважлівасці і прадбачлівасці яны павінны былі зрабіць гэта. Сваю віну абвінавачаныя прызналі часткова.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.