Вы тут

З 28 ліпеня да 11 жніўня праходзілі ІV Армейскія міжнародныя гульні


З 28 ліпеня да 11 жніўня на тэрыторыі сямі краін — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Ірана, Казахстана, Кітая і Расіі — праходзілі ІV Армейскія міжнародныя гульні. Для ўдзелу ў іх з'ехаліся каманды з 33 дзяржаў. Сярод іх былі і даволі экзатычныя — Філіпіны, Судан, М'янма, Алжыр. Беларускія вайскоўцы за гэты час неаднойчы ўзыходзілі на п'едэстал гонару.


Не было роўных нашым снайперам, якія занялі першае месца на спаборніцтвах «Снайперскі рубеж» у Брэсце. Перамога яшчэ больш уражвае, калі ўлічыць, што снайперскія вінтоўкі ў рукі ўзялі прадстаўнікі дзвюх наймагутнейшых армій свету — Расіі і Кітая. Вайскоўцы мусілі пацэліць у мішэні на хуткасць і пасля невялікага кросу. Пагоні за першым месцам не перашкодзіў нават нестабільны вецер, які дзьмуў парывамі. Больш за тое, нашы снайперы ўстанавілі рэкорд спаборніцтваў, зрабіўшы дзесяць дакладных стрэлаў за кароткі прамежак часу.

Медальнае месца ў нашых вайскоўцаў і ў танкавым біятлоне. Сярод прадстаўнікоў 22 краін яны занялі трэцюю пазіцыю, саступіўшы толькі Расіі і Кітаю. Артылерысты паказалі на Армейскіх гульнях другі вынік, прапусціўшы наперад толькі прадстаўнікоў Казахстана. «Серабро» таксама ў экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, а таксама інжынерных машын. «Бронзу» заваявалі дэсантнікі. На новым конкурсе «Упэўнены прыём» сувязісты таксама сталі трэцімі. Зусім крыху саступілі кітайцам нашы кінолагі, прапусціўшы іх на другое месца з розніцай усяго ў адзін бал. Наш разлік беспілотнага лятальнага апарата таксама паказаў трэці рэзультат. А вось у ваенна-прафесійным майстэрстве нашы вайскоўцы саступілі толькі казахам і занялі другую пазіцыю.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Россып прызавых месцаў

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.