Вы тут

Новы камбайн «Гомсельмаша» выпрабаваў Прэзідэнт


Работу збожжаўборачнага камбайна мадэлі «Палессе GS2124» кіраўнік дзяржавы ацаніў на палях ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.


Фота: БЕЛТА.

Распрацаваны новы камбайн на аснове мадэлі КЗС-1624. Сучасная машына абсталявана аўтакіраваннем па спутніку або па сігнале ад станцыі навядзення на Зямлі. Акрамя гэтага, сярод яе навінак — сістэма дакладнага земляробства, якая дае магчымасць вызначаць ураджайнасць пэўнай часткі поля. Затым на аснове даных складаецца агульная карта ўрадлівасці. Для аблягчэння абслугоўвання машына абсталявана сістэмай дыстанцыйнага маніторынгу: аварыйны сігнал адразу накіроўваецца ў сэрвісны цэнтр. Відэаагляд дапамагае рабочаму трымаць пад кантролем зону выгрузкі збожжа, а палепшаны саломасепаратар павялічвае хуткасць камбайна да 6-8 км/г.

Выпрабаванні на палях цяпер праходзяць тры новыя машыны мадэлі GS2124.

— Гэта камбайны для тых гаспадарак, якія навучыліся рыхтаваць глебу. Калі ледзь-ледзь няроўнасць — усё, ён плыве, ловіць гэтыя няроўнасці, бо жатка аўтаматычна рэгулюецца. Таму патрэбны высокія тэхналогіі па рабоце з глебай. Але трэба дапрацаваць, гэта сапраўды камбайн будучыні, — цытуе словы Прэзідэнта БелТА.

Падчас наведвання сельгасугоддзяў «Александрыйскага» Прэзідэнту далажылі, што ўраджайнасць беларускіх сартоў збожжавых культур значна вышэйшая за імпартныя. Аляксандр Лукашэнка на гэта заўважыў, што сельгасарганізацыям неабходна арыентавацца на насенне беларускай селекцыі.

Марыя Дадалка

Загаловак у газеце: З прыстаўкай супер

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?