Вы тут

Паразуменне па-іранску


Спадар Махтарыян Абалгасэм, які некалькі месяцаў працуе саветнікам па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, прызнаецца, што калі з’явілася верагоднасць яго новага прызначэння, каб лепш спазнаць Беларусь, ён звярнуўся да нашай літаратуры.


Саветнік па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь спадар Махтарыян Абалгасэм пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Гэтым шляхам пайшоў і далей, наведаўшы Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сустрэча з першым намеснікам старшыні СПБ Аленай Стэльмах мела цікавую перадгісторыю.

«У Іране жыла жанчына, якая насіла такое ж прозвішча, як і вы», — адразу заўважыў Махтарыян Абалгасэм. Хэлен Стэльмах, полька з-пад Гродна, пасля двухгадовага знаходжання ў няволі ў Сібіры разам з маці апынулася ў Іране. Пазней успамінала: «Іранцы былі вельмі добрымі. Давалі нам салодкія пірагі і разынкі...».

Жыла Хелен у Тэгеране. Праз нейкі час пабралася шлюбам з Махамадам Алі Нікпура. Муж запісаў на персідскай мове яе аповед пра няпросты шлях «З Варшавы ў Тэгеран». Кніга пад такой назвай пабачыла свет у Іране.

— Яна, безумоўна, кранула і беларускага чытача, — адзначае Алена Стэльмах. — Лёс гэтай жанчыны гаворыць пра многае: як горка, калі паміж людзьмі няма паразумення, калі агрэсіяй і сілай яны хочуць даказаць сваю перавагу. Але ва ўсёй трагічнасці сітуацыі, у якой апынулася сям’я маёй цёзкі, ёсць і жыццесцвярджальны сэнс: свет не без добрых людзей. Шчырыя адносіны суайчыннікаў спадара Махтарыяна да пацярпелых чужынцаў — таго сведчанне.

Такія цёплыя адносіны і становяцца асновай для таго, каб нашы народы яшчэ больш спазнавалі адзін аднаго, сябравалі. У Саюза пісьменнікаў Беларусі ёсць добры вопыт супрацоўніцтва з іранскімі калегамі. Зараз пракладаецца новае рэчышча для літаратурнай плыні.

Напрыклад, летась у Іране было выдадзена больш як 100 000 розных найменняў кніг. Спадар Махтарыян лічыць, што павялічыць гэтую лічбу можна і за кошт беларускіх аўтараў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, сучасных творцаў. У Іране існуе шмат устаноў, якія займаюцца падтрымкай выдання кніг, у тым ліку ўстанова «Горад кнігі», якая атрымала высокі рэйтынг у галіне выдавецкай дзейнасці.

Спадар Махтарыян Абалгасэм падарыў Саюзу пісьменнікаў Беларусі кнігі сучасных іранскіх аўтараў — Байрамі, Дэхгана, Шоджаі, Шахані. Гэтыя творы варты перакладаў, бо праз літаратуру можна лепш адчуць дух іранцаў, даведацца пра іх традыцыі і памкненні. Гэтай справе можа паспрыяць і правядзенне конкурсу па іраністыцы. Мерапрыемства такога кшталту ўключана ў план іранскага ўрада на бягучы год, падкрэсліў спадар Махтарыян.

Можна з упэўненасцю сказаць, што беларуска-іранская сустрэча аказалася плённай, бо ў наступны раз ёсць намер сесці за круглы стол у больш пашыраным фармаце (з удзелам пісьменніцкай грамадскасці), а таксама заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж пісьменніцкімі арганізацыямі дзвюх краін.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.