Вы тут

Саюзная дзяржава гартуе літаратурнае сяброўства


Чацвёрты раз стартаваў конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы», які ладзіцца кожныя два гады. Конкурс — адна з праяў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.


Творчае спаборніцтва мае на мэце ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, заахвочванне творчасці маладых аўтараў Расіі і Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці выйсці да шырокага чытача са сваёй першай публікацыяй.

Заяўкі на конкурс маладых літаратараў прымаюцца да 30 верасня, але вынікі стануць вядомыя толькі ў снежні. Пераможцы спаборніцтва будуць уганараваны дыпломамі, а лепшыя работы надрукуюць у літаратурным альманаху, які распаўсюджваецца як у Беларусі, так і ў Расіі. Арганізатары конкурсу прымаюць творы малой літаратурнай формы (апавяданне, навела, нарыс, эсэ) ад беларускіх і расійскіх пісьменнікаў-пачаткоўцаў (ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў). Работы, дасланыя да ўдзелу (творы і заяўкі чакаюць па электронным адрасе info@bpc.by з пазнакай «Мост дружбы»), павінны адпавядаць асноўнаму патрабаванню: не быць апублікаванымі раней і не ўдзельнічаць у іншых конкурсах.

Конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» стартаваў у 2012 годзе. З першага правядзення творчае спаборніцтва атрымала станоўчыя водгукі як ад маладых аўтараў, так і ад членаў журы, журналістаў. «Мост дружбы» арыентуецца на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, скіроўвае іх увагу на гісторыю, культуру і літаратурныя традыцыі Беларусі і Расіі.

Заснавальнік конкурсу — Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Арганізацыйную падтрымку аказваюць асацыяцыя «Пазнай Еўразію», Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.