Вы тут

У Мінску за 6 месяцаў абарону ў Беларусі папрасілі 84 замежнікі


За першае паўгоддзе ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі (УГІМ) ГУУС Мінгарвыканкама з хадайніцтвамі аб прадастаўленні абароны ў Рэспубліцы Беларусь звярнуліся 84 замежнікі, паведаміла намеснік начальніка УГІМ Іна Студзенічнік.
 

У іх ліку 62 - з Украіны, 5 - з Узбекістана, па 3 - з Індыі і Бангладэш, 2 - з Кубы, а таксама грамадзяне Афганістана, Азербайджана, Сірыі, Кыргызстана, Ірана, Турцыі, Грузіі, Пакістана і Расіі.

- Па стане на 1 ліпеня 2018 года на ўліку ў УГІМ ГУУС Мінгарвыканкама знаходзіцца 341 іншаземец, каму прадастаўлены статус бежанца ў Беларусі, - распавяла Іна Студзенічнік. - Гэта, у прыватнасці, 302 грамадзяніна Афганістана, 8 - Грузіі, 7 - Эфіопіі, па 5 - Ірана і Таджыкістана, а таксама іншых краін. З іх у Мінску пражываюць 192 чалавекі. У бягучым годзе статус бежанца прадастаўлены 3 грамадзянам Турэцкай Рэспублікі і дзіцяці, якое нарадзілася ў сям'і грамадзян Афганістана, прызнаных бежанцамі.
 
Па словах Іны Студзенічнік, 459 замежных грамадзян з Украіны, Сірыі, Емена, Лівіі, Афганістана, Ірака і іншых дзяржаў маюць у Беларусі дадатковую абарону.
 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.